У Брэсце за спробу рэалізацыі псіхатропаў затрыманы грамадзянін Кыргызстана

17 снежня, Позірк. У Брэсце затрыманы грамадзянін Кыргызстана, які меў намер распаўсюдзіць 1,5 кг псіхатропу 4-СМС, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Ведамства адзначае, што “месцазнаходжанне 24-гадовага злачынцы, а таксама план яго дзеянняў устаноўлены пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў”. Паведамляецца, што мужчына прыбыў з Кыргызстана і “па заданні куратара так званай інтэрнэт-крамы, заняўся ў Беларусі рэалізацыяй псіхатропу”.
Мужчыну затрымалі пры размяшчэнні ў абласным цэнтры чарговай закладкі з псіхатропам, яшчэ некалькі схованак з 4-СМС былі знойдзеныя “на тэрыторыі горада”, астатнюю частку канфіскавалі ў арэнднай кватэры затрыманага, гаворыцца ў рэлізе.
Распачата крымінальная справа паводле ч. 3 ст. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Іншаземец змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, падкрэсліваецца, што яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.
За 9 месяцаў 2024 года органамі ўнутраных спраў Беларусі канфіскавана 462,1 кг наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў — у 1,4 разы менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
За студзень — верасень зарэгістравана 2.908 нарказлачынстваў, з якіх 1.450 звязаны са збытам [забароненых рэчываў]. Устаноўлена 1.576 асоб, якія здзейснілі злачынствы ў сферы наркакантролю, з іх 590 — нарказбытчыкаў.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля 12 спакойных дзён Літва зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


