У Мінску затрыманы наркакур’ер з кілаграмам мефедрона

19 студзеня, Позірк. 40-гадовага жыхара сталіцы затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС Мінска і аператыўнікі пагранслужбы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, па месцы жыхарства мужчыны знойдзена больш за 1 кг наркатычнага сродку — мефедрона.
Сцвярджаецца, што “фігурант забіраў буйныя партыі “тавары” ў закладках, у кватэры фасаваў на дробныя дозы і раскладваў па тайніках ў сталічных лесапаркавых зонах”. Затрыманы, як паведамляе міліцыя Мінска, заявіў, што “незаконную падпрацоўку знайшоў у тэматычнай групе мэсэнджара”.
Распачатая крымінальная справа за “незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту”.
Паводле адкрытых медыцынскіх крыніц, мефедрон — сінтэтычны дызайнерскі наркотык. У склад рэчыва ўваходзяць алкалоіды катыноны, створаныя лабараторным шляхам. Атрымліваецца своеасаблівая соль, якая чыніць стымуляцыйнае уздзеянне на нервовую сістэму.
Мефедрон дзейнічае інтэнсіўна, таму ў залежнага чалавека хутка ўзнікае неабходнасць у павелічэнні доз.
Рэчыва ўяўляе сабой бялёсы ці жаўтлявы парашок ці крышталі. Паху няма. Можа быць прадстаўленае ў выглядзе рознакаляровых капсул ці таблетак разнастайных формаў.
За першую палову 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, вынікае з даных Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа перыяд папярэдняга года — 1.011, або 95,3%).
На падставе першай частцы згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — 3.
На 2026 год для юрыдычных асоб зніжаны ліміт абароту апіёідных прэпаратаў, змененыя дапушчальныя нормы па шэрагу псіхатропаў

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


