Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцый аб правах чалавека ў Іране, Сірыі і на акупаваных РФ тэрыторыях Украіны
18 снежня, Позірк. Мінск “выступае супраць падвойных стандартаў у галіне правоў чалавека”, заявіў 17 снежня на 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН дарадца пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры арганізацыі Ігар Піліпенка.
Чыноўнік выступіў на пасяджэнні па пункце парадку дня “Становішча ў галіне правоў чалавека і даклады спецыяльных дакладчыкаў і прадстаўнікоў”.
Паводле слоў Піліпенкі, Беларусь “выступае за эфектыўнае ўзаемадзеянне ў галіне правоў чалавека, заснаванае на прынцыпах універсальнасці, бесстароннасці, аб’ектыўнасці, невыбіральнасці, канструктыўнага міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва”, таму “паслядоўна пярэчыць супраць выбарчага краінавага падыходу па разглядзе праваабарончых сюжэтаў у ААН”.
“Кіруючыся гэтымі падыходамі, Беларусь будзе галасаваць супраць усіх краінавых рэзалюцый, якія будуць прымацца шляхам галасавання, а таксама адмяжоўваецца ад кансенсусу па рэзалюцыях, якія будуць прынятыя без галасавання”, — заявіў дыпламат.
Пасля выступу прадстаўніка Беларусі Генасамблея зацвердзіла кансэнсусам (без галасавання) праекты рэзалюцый аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў КНДР і М’янме.
Шляхам галасавання былі прынятыя тры рэзалюцыі: “Аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Ісламскай Рэспубліцы Іран (“за” — 80 краін, “супраць” — 27, “устрымаліся” — 68), “Становішча ў галіне правоў чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і г. Севастопаль” (81 — 14 — 80), а таксама “Становішча ў галіне правоў чалавека ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы” (90 — 12 — 75). Беларусь прагаласавала супраць прыняцця гэтых рэзалюцый.
Галасаванне па дакладзе спецдакладчыка па Беларусі ў рамках бягучай сесіі Генасамблеі ААН не праводзілася. З 1 лістапада пасаду займае Нілс Раймандс Муйжніекс з Латвіі, які змяніў на гэтай пасадзе францужанку Анаіс Марэн.
У сваім апошнім дакладзе, які быў прадстаўлены генеральнаму сакратару ААН у жніўні гэтага года, Марэн адзначала, што ўзаемадзеянне Беларусі з органамі і механізмамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека, “узровень якога ніколі не быў здавальняючым, значна пагоршылася за гады з моманту пачатку крызісу ў галіне правоў чалавека, які развярнуўся ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”.
Спецдакладчык прыйшла да высновы, што Беларусь “не падтрымлівае з адпаведнымі міжнароднымі органамі і механізмамі эфектыўнага і невыбарчага ўзаемадзеяння ў сувязі са становішчам у галіне правоў чалавека ў краіне”. Марэн падкрэслівала “хранічную адсутнасць узаемадзеяння па некаторых пытаннях” і прапаноўвала беларускаму ўраду і іншым зацікаўленым бакам рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі.
3 ліпеня Марэн прадставіла даклад аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках 56-й сесіі Савета па правах чалавека (СПЧ) ААН.
Мандат спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі заснаваны ў 2012 годзе і з тых часоў штогод падаўжаецца (апошні раз — у красавіку гэтага года). Анаіс Марэн займала пасаду шэсць гадоў.
Беларускі ўрад не прызнае мандата спецдакладчыка і не супрацоўнічае з ім.
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля перамен Беларусь вернецца да адзінай дзяржаўнай мовы — эксперты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКошт падпіскі на шматтыражныя прапагандысцкія выданні за апошні год вырас на 13–19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаАналітык: Гэта першая электаральная кампанія, якая праходзіць з такім ўзроўнем мілітарысцкай рыторыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+