Пасля перамен Беларусь вернецца да адзінай дзяржаўнай мовы — эксперты

18 снежня, Позірк. Пасля дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі павінна быць адна дзяржаўная мова, але для гэтага патрэбны “пэўны пераходны перыяд”. Да такой высновы прыйшла большасць удзельнікаў экспертнага форуму “Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню”, які адбыўся 17 снежня ў Варшаве.
Мерапрыемства было арганізавана прадстаўніцтвам Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні.
Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі цяперашнюю сітуацыю ў краіне, дзе амаль 30 год дзве дзяржаўныя мовы. Падкрэслена, што адпаведны рэферэндум 14 траўня 1995 года быў праведзены з парушэннем заканадаўства, насуперак дзейнаму ў той час закону аб мовах. “Па факце гэта стала нагодай не проста з’яўлення новай дзяржаўнай мовы, а і падставай вынішчаць беларускую мову з усіх сфер грамадскага ўжывання”, — адзначыў выконваючы абавязкі прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька адзначыў, што ў распрацаваным беларускімі дэмакратычнымі сіламі праекце “Канстытуцыі новай Беларусі” пакуль няма адказу на пытанне, колькі дзяржаўных моў будзе ў Беларусі. Паводле яго слоў, гэта зроблена свядома і мэтанакіравана, таму што зараз грамадства перажывае “працэс штучнай, масіраванай русіфікацыі”. “Натуральна, мы слаба ўплываем на грамадскасць у Беларусі, і таму калі б, напрыклад, заўтра беларусам далі магчымасць прагаласаваць на абсалютна дэмакратычным рэферэндуме, то ў гэтым ёсць вялікая рызыка”, — дадаў палітык.
“Патрэбны будзе этап, на якім трэба будзе папрацаваць з грамадствам, правесці тлумачальную працу з пункту гледжання гісторыі і іншых аспектаў, што гэта абсалютна нармальна, каб у Беларусі была адна дзяржаўная мова”, — мяркуе Лябедзька.


- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка