Выбаркамы акрэдытавалі 951 нацыянальнага і 75 замежных наглядальнікаў за выбарамі-2025

20 снежня, Позірк. На 18 снежня Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 75 замежных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі.
Паводле даных на сайце ЦВК, ад Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытавана 39 назіральнікаў, Міжпарламенцкай асамблеі СНД — 18, выбарчых органаў замежных дзяржаў — 10, парламентаў удзельнікаў СНД — 3, незалежных назіральнікаў — 3, Моладзевай арганізацыі Руху недалучэння — 2.
Усе гэтыя структуры дружалюбныя да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
На 16 снежня выбарчыя камісіі розных узроўняў акрэдытавалі 951 нацыянальнага назіральніка.
Грамадскія арганізацыі прадстаўляе 691 чалавек (72,7%): прафсаюзы з структуры ФПБ — 153, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 147, “Белая Русь” — 128, Беларускі саюз жанчын — 99, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 98, іншыя — 66.
Летась у траўні Міністэрства юстыцыі вызначыла названыя арганізацыі “суб’ектамі грамадзянскай супольнасці”, якія маюць права на “ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі ў асаблівых формах”.
Ад палітычных партый зарэгістравана 175 назіральнікаў (18,4%): “Белая Русь” — 103, Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) — 46, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) — 19, Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) — 7.
Усё гэта лаяльныя да рэжыму Лукашэнкі палітычныя структуры.
Акрамя таго, у якасці назіральнікаў зарэгістраваныя асобныя грамадзяне, якія падалі адпаведную заяву (63; 6,6%), а таксама вылучэнцы працоўных калектываў (22; 2,3%).
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Акрамя Лукашэнкі, дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі падалі старшыня КПБ Сяргей Сыранкоў, кіраўнік РППС Аляксандр Хіжняк, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч, а таксама былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая (з крытыкай Лукашэнкі даўно не выступае).
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+