Рэпрасіі супраць журналістаў набылі катастрафічныя маштабы — праваабаронцы
20 снежня, Позірк. На 20 снежня ў Беларусі знаходзяцца ў зняволенні 45 прадстаўнікоў СМІ. Сярод іх шэсць чалавек, якія атрымалі тэрміны ад 10 гадоў пазбаўлення волі. Такую статыстыку падаюць праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Праваабаронцы і БАЖ адзначаюць, што рэпрэсіі супраць журналістаў, блогераў і іншых прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі за апошні год набылі катастрафічныя маштабы. Супраць журналістаў распачынаюцца справы ў парадку “спецыяльнай вытворчасці”, некаторых судзяць паўторна. Для параўнання: на канец 2023 года ў няволі знаходзілася 32 журналісты.
БАЖ прыняла заяву, у якой заклікала ўлады “спыніць прымяненне заканадаўства пра экстрэмізм для падаўлення іншадумства”. Асацыяцыя адзначае, што ў “Індэксе свабоды прэсы — 2024” Беларусь займае 167-е месца са 180. За год краіна апусцілася яшчэ на 10 пазіцый. Акрамя таго, паводле нядаўняга даследавання “Рэпарцёраў без межаў”, Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.
Найбольш распаўсюджаны крымінальны артыкул, паводле якога судзілі альбо абвінавачвалі прадстаўнікоў СМІ — 361¹, часткі 1 і 3 (стварэнне альбо ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго выкарыстоўвалі ў 21 выпадку.
Паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) журналістаў судзілі 12 разоў, паводле частак 1 і 2 арт. 361⁴ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — 11.
Паводле частцы 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) асуджана 7 чалавек.
Паводле арт. 369¹ (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 361 (заклікі да абмежавальных мераў (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы) і арт. 356 (здрада дзяржаве) вынесена па 5 прысудаў.
У васьмі выпадках для крымінальнага пераследу выкарыстоўвалі арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 369 (абраза прадстаўнікоў улады).
Найбольшыя тэрміны — ад 10 гадоў пазбаўлення волі — з 2020 года атрымалі шэсць чалавек: Ігар Лосік — 15 гадоў, Андрэй Аляксандраў — 14, Дзяніс Івашын — 13, Людміла Чэкіна — 12, Марына Золатава — 12, Валерыя Касцюгова — 10.
Акрамя таго, да журналістаў, якія з’ехалі з Беларусі, прымянялі працэдуру спецыяльнай вытворчасці, каб судзіць іх. Сярод завочна асуджаных — Павел Марыніч, Юрый Дракахруст, Ганна Любакова, Уладзімір Хільмановіч, Андрэй Паўк, Антон Матолька, Ігар Казмерчак, Алесь Кіркевіч.
- ПалітыкаСайт “Белорусы и рынок” перастаў адкрывацца ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка