Ціханоўская: Няхай Вялікдзень умацуе нашу веру ў тое, што дабро і праўда абавязкова перамогуць

12 красавіка, Позірк. Падзеяй, якая “вярнула веру, надзею і ўпэўненасць у лепшай будучыні”, назвала Уваскрасенне Хрыста ў віншаванні з праваслаўным Вялікаднем 12 красавіка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў, нават “у самыя цёмныя часы адбываюцца рэчы, якія нагадваюць пра сілу веры і надзеі”.
“Усім нам час ад часу патрэбны цуд — нават самы маленькі — які можа падтрымаць і даць сілы рухацца далей. І гэтыя цуды сапраўды адбываюцца: трэба толькі быць уважлівымі, каб заўважаць іх і верыць у лепшае”, — адзначыла палітык.
“Няхай гэтае свята ўмацуе нашу веру ў тое, што дабро і праўда абавязкова перамогуць”, — сказала яна.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінантнай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй, а Беларускі экзархат ёсць часткай РПЦ.
Многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, што ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый, у выніку чаго рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўзмацніў кантроль за рэлігійнай сферай.
У 2023 годзе на заканадаўчым узроўні рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў і абавязалі перарэгістравацца.
З пачатку восені 2020 года па 21 сакавіка 2026-га, згодна з данымі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 93 хрысціянскія служыцелі: каталіцкага касцёла — 37, евангельскіх цэркваў — 31, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — 5.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі вызначыў спектр мутацый, характэрных для беларусаў са спадчыннымі захворваннямі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 4,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



