Лукашэнка разлічвае павялічыць узаемны гандаль з Масквой да 7 млрд долараў па выніках 2024 года
23 снежня, Позірк. Мінулагодні аб’ём узаемнага гандлю Беларусі з Масквой — больш за 6 млрд долараў — быў дасягнуты ўжо ў студзені — кастрычніку 2024 года, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 снежня ў Мінску на сустрэчы з мэрам расійскай сталіцы Сяргеем Сабяніным.
“Сёлета мы ўжо замахнуліся на тавараабарот з вамі да 7 мільярдаў долараў, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Мне, шчыра кажучы, цяжка паверыць, што мы можам дасягнуць такога ўзроўню, але гэта вельмі значна”.
Лукашэнка заявіў, што “часта зайздросціць магчымасцям” сталіцы РФ: “Вы маштабна робіце тое, што мы маглі б рабіць у Мінску, але не маем для гэтага такіх магчымасцей (і самі сябе суцяшаем гэтым, што магчымасцей не хапае)”.
“Але шмат чаму вучымся, падглядаем у вас і шмат якія рэчы паўтараем. <…> Вы цяжка пачыналі рэнавацыю. Але мы гэтым шляхам ідзем кропкава, рэанімуючы Мінск, прыводзячы яго ў парадак. Дзе трэба, зносім будынкі, паляпшаем жыццё людзей”, — сказаў ён.
Выраб у Маскве беспілотнікаў Лукашэнка назваў “неймаверным кірункам”.
“Вельмі падтрымліваю вас у тым, што вы, махнуўшы рукой на гэтыя заходнія санкцыі, пачалі выпускаць свае аўтамабілі, якія мы некалі добра ведалі, але ўжо на больш высокім узроўні. Мяркую, месца Беларусі знойдзецца ў гэтых праектах, асабліва ў плане аўтакампанентаў ды іншага. Можа быць, нават і больш”, — адзначыў спікер.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, на тую прадукцыю, якую Беларусь пастаўляе ў Маскву, “шалёны попыт”.
У сваю чаргу Сабянін заявіў, што Масква для Беларусі з’яўляецца галоўным партнёрам: “За апошнія два гады амаль на 30% вырас тавараабарот, па шэрагу пазіцый — яшчэ больш”.
“Напрыклад, па будаўнічых матэрыялах — амаль на 60%, — дадаў ён. — Нават візуальна — па вуліцах ходзяць сотні, калі не тысячы адзінак камунальнай тэхнікі, вырабленай у Беларусі (трактары, машыны, тэхніка для прыборкі). Па харчаванні Беларусь — партнёр нумар адзін. Практычна ва ўсіх крамах Масквы, на кірмашах можна купіць беларускую прадукцыю. І масквічы яе любяць: яна вельмі якасная, экалагічна чыстая”.
Турыстычныя патокі, паводле слоў расійскага чыноўніка, за 2024 год павялічыліся амаль на 50%. “Было нейкае запаволенне, відаць, звязанае з кавідам, пачаткам спецаперацыі (так улады РФ і Беларусі называюць поўнамаштабную расійскую агрэсію супраць Украіны. — “Позірк”.), але цяпер яны аднаўляюцца”, — сцвярджае мэр Масквы.
Сабянін дадаў, што масквічам падабаецца прыязджаць у Беларусь і Мінск у прыватнасці. Для жыхароў расійскай сталіцы, паводле яго слоў, гэта адзін з самых папулярных кірункаў. У сваю чаргу беларусы, паводле яго сцвярджэння, любяць наведваць РФ і яе сталіцу.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства