Мінск 05:02

Украіна выправадзіць грамадзянку Беларусі, якая з 2022 года нелегальна знаходзілася ў краіне

Фота: Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны

23 снежня, Позірк. Пра “прымусовае вяртанне дадому” грамадзянкі Беларусі паведамляе Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны.

Адзначаецца, што беларуска прыбыла ў краіну да поўнамаштабнага вайсковага ўварвання Расіі і “ўжо з траўня 2022 года працягнула пражываць у Чаркаскай вобласці ў статусе нелегальнай мігранткі”.

Жанчына пражывала ў горадзе Залатаноша. Паведамляецца, што яна прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 2 арт. 203 КаАП (парушэнне замежнікамі і асобамі без грамадзянства правілаў знаходжання ва Украіне).

Беларуска аштрафаваная на неназваную суму. Пакінуць тэрыторыю Украіны ёй неабходна да 18 студзеня 2025 года.

Падзяліцца: