Нацбанк паўгода не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкі
23 снежня, Позірк. Нацыянальны банк пакінуў без зменаў на студзень 2025 года значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР) у параўнанні з мінулым месяцам, вынікае з паведамлення рэгулятара.
На студзень па крэдытах для юрыдычных асоб (тут і далей — па новых у беларускіх рублях за выключэннем ільготных) РВСР былі ўстаноўленыя на ўзроўні 11,26% гадавых, для фізічных асоб — 16,44%; люты — красавік — 11,61% і 16,63% адпаведна; травень — ліпень — 11,98% і 17,22%; жнівень — снежань — 12,5% і 17,71%.
17 ліпеня Нацбанк павысіў стаўкі па крэдыце овернайт на 0,5 працэнтнага пункта — да 10%, з 1 жніўня — павялічыў нарматыў рэзервавання па сродках банкаў у замежнай валюце на 2 п.п. — да 20%.
На брыфінгу 22 ліпеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык заявіў, што гэтыя рашэнні прынятыя са спазненнем і “вельмі абмежаваныя”. На яго думку, рэгулятар “не зусім паслядоўна” адрэагаваў на “ўзрослы інфляцыйны ціск і праінфляцыйныя рызыкі”.
Сістэму мер макрапрудэнцыйнага характару, скіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, якая генеруецца бізнес-мадэлямі банкаў з падвышаным рызыка-апетытам, Нацбанк увёў 1 сакавіка 2019 года.
У аснове гэтай сістэмы мер ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, якія рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца падвышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фармавання адмысловых рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фармавання фонду абавязковых рэзерваў.
У якасці індыкатара, што паказвае на падвышаны ўзровень рызыкі бізнес-мадэляў, якія рэалізуюцца банкамі, выкарыстоўваецца перавышэнне вызначаных працэнтных ставак па новых укладах, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі РВСР. У аснове алгарытму разліку індыкатара ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі працэнтных ставак, якія прымаюцца ў разлік.
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 лістапада 2024 года склала 56 млрд 440,5 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка (традыцыйна публікуюцца з затрымкай на месяц).
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 7,7% большая, чым было на 1 студзеня 2024-га (52 млрд 394,8 млн рублёў), і на 10% перавышае запазычанасць, зафіксаваную 1 лістапада 2023-га (51 млрд 294,6 млн).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 лістапада склала 212,2 млн рублёў (-32,1% у гадавым вымярэнні; -0,4% з пачатку гэтага года).
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка