Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

24 снежня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 13 чалавек, паведамляе цэнтр “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены асуджаным паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Арцёму Янкіну(прыгавораны да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі), Аляксандру Кірэеву (1 год), Міхаілу Герасімчыку, Яўгену Аношыну (абодва на 1,5 года); асуджаным да невядомых праваабаронцам тэрмінаў зняволення — Мікалаю Дземчанку (арт. 367), Дзмітрыю Белановічу (арт. 368 і 369), Максіму Мысліўцу (арт. 361), Юрыю Бялькевічу(арт. 368 і 342), Дзмітрыю Сончыку (арт. 368, 391 і 369), Алене Кіянічэнка (арт. 368 і 369), Андрэю Куніцкаму(арт. 368), а таксама асуджанаму на абмежаванне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу Сяргею Мядзведзеву(арт. 368 і 369) і змешчанай пад варту Тамары Патоцкай (арт. 361 і 342).
Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
На 24 снежня праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.305 чалавек. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
Даведка “Позірку”:
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+