У лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3%

24 снежня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лістападзе 2024 года склаў 2.331,8 рубля — на 31,6 менш (-1,3%), чым у кастрычніку (2.363,4), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Паводле даных Белстата, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — кастрычніку 2024 года павялічыліся на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш.) — 21,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,7%. Усе долі за месяц не змяніліся.
Згодна з данымі Белстата, спажывецкія цэны ў лістападзе 2024 года выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 4,6%, за 12 месяцаў (лістапад да лістапада) — на 5,5%.


- Грамадства, ПалітыкаУ матэрыялах да вераснёўскага “адзінага дня інфармавання“ ідэолагі Лукашэнкі абвінавачваюць Украіну ў "прыніжэнні іншых народаў“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка