Абвінавачанага ў “агентурнай дзейнасці” грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі пачнуць судзіць 10 студзеня

27 снежня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 10 студзеня 2025 года пачне разглядаць справу грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі, які абвінавачваецца паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць), вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя — Анжэла Касцюкевіч, якая раней вынесла шэраг палітычна матываваных выракаў.
Наканісі Масатосі затрымалі ў ліпені, пра што стала вядома 5 верасня ў рэпартажы “Правал “самурая” з Токіа” на тэлеканале “Беларусь 1”.
Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак сцвярджаў, што замежнік, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы “выведвальнай інфармацыі вайсковага характару, у прыватнасці, пра беларускую вайсковую інфраструктуру, пра перамяшчэнне войскаў і вайсковай тэхнікі, пра бягучую сітуацыю на паўднёвым кірунку”.
У рэпартажы сказана, што Наканісі пераехаў у Гомель у 2018 годзе.
З Гомеля ён нібыта ездзіў у раён беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе “здымаў дарогі, масты, стратэгічныя аб’екты, кшталту вакзалаў ці аэрапортаў, інфраструктуру вайсковых аб’ектаў, а таксама чыгуначныя шляхі, напрыклад, там, дзе ляжаць вузкакалейныя рэйкі”.
Сцвярджалася, што падазраваны за шэсць гадоў жыцця ў Беларусі зрабіў больш за 9 тыс. “дакладных фотаздымкаў з беларуска-ўкраінскага прыгранічча”, якія ён “баяўся перадаваць праз інтэрнэт, а хацеў выключна асабіста, у рукі” аддаць “куратарам” пасля прыбыцця ў Японію.
Пра затрыманне ў Беларусі яшчэ аднаго японскага грамадзяніна за здымку аб’ектаў чыгуначнай інфраструктуры стала вядома 3 снежня.
Улады Японіі ў курсе сітуацыі, у якой апынуліся ў Беларусі Наканісі і другі суайчыннік.

- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка