Мінск 08:12

Адзін чалавек загінуў, двое ў бальніцы ў выніку аўтааварыі ў Свіслацкім раёне

Скрыншот: відэаматэрыял СК

28 снежня, Позірк. Адзін чалавек загінуў, двое апынуліся ў бальніцы ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася 28 снежня каля 16:00 непадалёк ад вёскі Палонка (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).

Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, 50-гадовая кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” выехала на сустрэчную паласу руху і сутыкнулася з іншым аўто. Жанчына загінула.

66-гадовы кіроўца пратараненага аўтамабіля, таксама “Фальксвагена”, і яго 11-гадовая пасажырка шпіталізаваныя.

“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. <…> Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.

СК адзначае, што па факце смяротнай аварыі распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 ст. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці чалавека).

Падзяліцца: