Яшчэ да завяршэння будаўніцтва трэцяй веткі мінскага метро ўлады пачалі праектаваць чацвёртую

30 снежня, Позірк. У Мінску пачынаюць праектаваць новую лінію метро, паведаміў старшыня гарвыканкама Уладзімір Кухараў Аляксандру Лукашэнку 30 снежня падчас цырымоніі адкрыцця трох новых станцый трэцяй лініі метрапалітэна.
Паводле слоў кіраўніка сталіцы, згодна з генеральным планам, чацвёртая — кальцавая — лінія метро з 17 станцыямі працягнецца на 25 кіламетраў.
У 16:00 30 снежня адчыняцца дзверы станцый “Аэрадромная”, “Немаршанскі Сад” і “Слуцкі Гасцінец” трэцяй лініі метро. 7 лістапада 2020 года былі адкрытыя станцыі “Юбілейная плошча”, “Плошча Францішка Багушэвіча”, “Вакзальная” і “Кавальская Слабада”. Папярэдне ў 2029 годзе запрацуюць станцыі “Прафсаюзная”, “Пярэспа”, “Камароўская” і “Парк Дружбы народаў”.
Будаўніцтва чацвёртай веткі плануюць пачаць пасля здачы станцыі “Парк Дружбы народаў”. Паводле інфармацыі сталічных уладаў, яго будуць весці з улікам вялікага мікрараёна “Паўночны бераг” і мікрараёнаў, дзе пражывае звыш 800 тыс. чалавек (Фрунзенскі і Маскоўскі раёны).
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, будаўніцтва метро ідзе “быццам добра, але катастрафічна марудна”. “Трэба хутчэй у два разы. Не трэба пад зямлю заганяць палацы. Лепш мы зробім годна, прасцей, але больш. Давайце разам будзем планаваць развіццё гэтага дарагога, але вельмі патрэбнага віду транспарту для нашых мінчан”, — адзначыў спікер.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



