Новы год і свята Божага Нараджэння ў Беларусі зноў пройдуць пад наглядам сілавікоў

31 снежня, Позірк. Міліцыя і ўнутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў 31 снежня — 8 студзеня будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня.
“Ва ўсіх месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі, — сказаў міліцэйскі чыноўнік (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале МУС). — Традыцыйна запрацуюць пункты пропуску з папярэднім аглядам тэрыторыі сапёрамі”.
Паводле яго слоў, “шчыльнасць нарадаў” сілавікоў на вуліцах павялічыцца; кантраляваць абстаноўку будуць у тым ліку з дапамогай сістэм відэаназірання.
Купчэня папярэдзіў, што “ў асобных месцах правядзення масавых мерапрыемстваў магчымыя абмежаванні руху транспарту або змяненні маршрутаў”. “Па-ранейшаму падвышаная ўвага будзе надавацца своечасоваму выяўленню бяспраўнікаў і кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення”, — адзначыў ён.
Прадстаўнік МУС заклікаў грамадзян “у выпадку выяўлення безгаспадарных прадметаў, падазроных грамадзян або выяўлення правапарушэнняў” інфармаваць пра гэта бліжэйшы нарад міліцыі або тэлефанаваць па нумары 102.
“Просім грамадзян з разуменнем паставіцца да прынятых мер бяспекі, выконваць вызначаны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, не дапускаць парушэнняў дзейнага заканадаўства”, — заклікаў Купчэня.
Гл. таксама:
На бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

