Лукашэнка прапанаваў прарасійскаму прэм’ер-міністру Славакіі Фіца наведаць Беларусь
1 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “ад імя беларускага народа і сябе асабіста ” павіншаваў прэзідэнта Славакіі Петара Пелегрыні і прэм’ер-міністра краіны Роберта Фіца з нацыянальным святам — Днём стварэння Рэспублікі.
Персаналізаваныя віншаванні Лукашэнка накіраваў упершыню за апошнія некалькі гадоў: Пелегрыні (абраны ў красавіку 2024 года) і Фіца (прызначаны ў кастрычніку 2023 года) выступаюць за супрацоўніцтва з Расіяй, супраць вайсковай дапамогі Украіне. У 2022—2024 гадах віншаванні Лукашэнкі адрасаваліся “народу Славакіі“, у 2019—2021 гадах віншаванняў не было зусім, у 2018-м — было на імя тагачаснага прэзідэнта Андрэя Кіскі.
“Нягледзячы на стэрэатыпы і штучныя бар’еры ў еўрапейскім рэгіёне, для нашых краін і народаў адкрыты ўсе шляхі для добразычлівых і ўзаемавыгадных адносін“, — гаворыцца ў віншаванні на імя Пелегрыні.
Лукашэнка паведаміў адрасату, што мае намер развіваць “партнёрскія і дружалюбныя сувязі з Браціславай па шырокім спектры кірункаў“. “Таму прапаную па дыпламатычных каналах у бліжэйшы час узгадніць план першачарговых крокаў па аднаўленні нашага супрацоўніцтва з галоўным акцэнтам на праекты ў галіне гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі“, — гаворыцца ў пасланні.
У віншаванні на імя Фіца Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь арыентаваная на “плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з сяброўскай Славакіяй“. “Рух насустрач насуперак навязаным бар’ерам вельмі запатрабаваны ў рэгіёне. Мінск і Браціслава могуць і павінны пераканаць усіх, што непасрэдны дыялог заўсёды лепшы, чым канфрантацыя. Шлях няпросты, але, ацэньваючы вашы дзеянні і выказванні, я веру, што ўсякая справа нам пад сілу“, — звярнуўся Лукашэнка да Фіца.
“Улічваючы асабістую прыхільнасць Роберта Фіца захаванню гістарычнай памяці пра подзвіг продкаў”, Лукашэнка, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, запрасіў таго “наведаць Мінск і Брэсцкую крэпасць напярэдадні 80-годдзя вялікай перамогі ў траўні 2025 года або ў іншы зручны для яго час“.
У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларусі ад 6 красавіка 2022 года Славакія як член Еўрапейскага саюза ўваходзіць у лік замежных дзяржаў, “якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб“.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка