За чатыры гады пасля выбараў-2020 Ціханоўская правяла амаль 700 міжнародных сустрэч
7 студзеня, Позірк. 684 міжнародныя сустрэчы правяла Святлана Ціханоўская за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 да канца 2024 года, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Першыя перамовы адбыліся 29 верасня 2020 года з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Усяго да канца 2020-га ў Ціханоўскай прайшло 15 міжнародных сустрэч. У 2021 годзе іх было 93, у 2022-м — 136, у 2023-м — 188, у 2024-м — 252.
113 разоў Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтамі, 101 — з прэм’ер-міністрамі, 205 — з міністрамі замежных спраў, 83 — са спікерамі парламентаў, 17 — з лідарамі партый.
Сярод прэзідэнтаў беларускі дэмлідар часцей за ўсё вяла перамовы з Анджэем Дудам — 11 разоў. Чарговая сустрэча запланаваная на 9 студзеня гэтага года.
Статыстыку Вячорка пракаментаваў у інтэрв’ю “Позірку”.
— Бачная тэндэнцыя павелічэння колькасці сустрэч з кожным годам. Пра што гэта сведчыць? Ці не азначае ў тым ліку тое, што: 1) беларуская тэма выслізгвае з міжнароднага парадку дня і трэба прыкладаць больш намаганняў для яе захавання там? 2) вялікая колькасць выбарчых кампаній, следствам якіх стала змена ўлады, патрабуе сустрэч з новымі людзьмі, якіх трэба ўводзіць у курс справы, пачынаць ледзьве не з нуля?
— Святлану Ціханоўскую сапраўды прымаюць на самым высокім узроўні, і калі ў 2020-м, 2021-м мы толькі адкрывалі дзверы, выбудоўвалі першыя кантакты, то цяпер гэтыя кантакты пачалі рэальна працаваць і дапамагаюць вырашаць практычныя праблемы, як, напрыклад, з візамі, легалізацыяй беларусаў у краінах знаходжання або дапамогай незалежным СМІ. Узровень сустрэч гаворыць таксама пра ўзровень прызнання — з дэмсіламі гавораць як з роўнымі.
Канешне, у 2020-м, калі праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, утрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня было лягчэй. Цяпер даводзіцца прыкладаць у два-тры разы больш намаганняў. І ў многіх краінах за чатыры гады сапраўды памяняліся лідары, і часта з кожнай новай уладай пачынаеш будаваць кантакты амаль з нуля.
Калі б не было ўсіх гэтых сустрэч і кантактаў, Беларусь бы ўжо проста ўспрымалі як расійскую калонію і суагрэсара, увялі б усе магчымыя баны, адгарадзіліся б сцяной. Дзякуючы міжнароднай працы на Захадзе разумеюць, што Беларусь — не Лукашэнка. Што нельга ўраўноўваць рэжым і людзей, Беларусь і Расію.
У свеце вялікая канкурэнцыя за ўвагу, і мы бачым, напрыклад, колькі прэзідэнт Украіны Зяленскі прыкладае намаганняў на міжнародным полі, каб заручыцца падтрымкай свету. Ніколі раней лёс Беларусі і ўсяго рэгіёну так моцна не залежаў ад міжнароднага кантэксту, і наша задача, каб голас беларусаў быў чутны. Гэта ўсё дае надзею, што нас не аддадуць “суцяшальным прызам“ Пуціну, што Беларусь вырвецца з лап дыктатара, што палітвязні вернуцца дадому.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка