Праз пяць месяцаў СК паведаміў падрабязнасці смяротнага ДТЗ пад Мінскам, распачатая крымінальная справа

8 студзеня, Позірк. Аб устаноўленых абставінах дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 30 ліпеня 2024 года ў Мінскім раёне, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле даных ведамства, 51-гадовы кіроўца аўтамабіля “Опель” падчас руху ў напрамку аграгарадка Негарэлае па дарозе “Смалявічы — Самахвалавічы — Негарэлае” з-за “складаных умоў надвор’я” не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем “Сітраен”, у якім знаходзілася тры чалавекі.
У выніку ДТЗ кіроўца “Сітраена” загінуў на месцы, пасажыраў гэтага аўто даставілі ў бальніцу, дзе 52-гадовая жанчына пазней памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. Яшчэ адзін пасажыр, 53-гадовы мужчына, “атрымаў траўмы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў”, гаворыцца ў паведамленні.
Заяўляецца, што кіроўца “Опеля” “праявіў злачынную нядбайнасць і няўважлівасць да дарожнай абстаноўкі”, “не прыняў мер да зніжэння хуткасці і працягнуў рух, тым самым паставіўшы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху ў небяспечны стан”. “Менавіта гэта стала асноўнай прычынай трагедыі”, — сцвярджае СК.
У дачыненні да кіроўцы распачатая справа паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

