Еўра падаражэў на біржавых таргах 11 студзеня

11 студзеня, Позірк. З усіх асноўных валют толькі еўра падаражэў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 студзеня 2025 года.
Курс агульнай еўрапейскай валюты вырас да 3,5989 рубля (+0,0036; +0,1%).
Каціроўка долара знізілася да 3,4719 рубля (-0,0077; -0,22%), юаня — да 4,742 за 10 (-0,0041; -0,09%), расійскага рубля — да 3,4055 за 100 (-0,0067; -0,2%).
На адыходзячым працоўным тыдні (6–11 студзеня) долар патаннеў на 0,68% (з 3,4955 рубля), еўра — на 0,32% (з 3,6104), юань — на 2,9% (з 4,8834 за 10); расейскі рубель падаражэў на 1,47% (з 3,3562 за 100).
На 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 снежня 2024-га.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка