Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі — праект дэкларацыі КР
23 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, які “стаіць на чале арганізаванай злачыннай групоўкі, незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі і арганізоўвае імітацыю выбараў з мэтай працягваць здзяйсняць гэтае злачынства”.
Такое сцвярджэнне змяшчаецца ў праекце дэкларацыі Каардынацыйнай рады (КР) па выніках слуханняў аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы. Мерапрыемства адбылося 23 студзеня ў Варшаве.
Праект зачытала напрыканцы слуханняў спікер гэтай структуры дэмсіл Анжаліка Мельнікава, яго плануецца абмеркаваць і зацвердзіць не пазней за 24 студзеня.
Заяўляецца, што знаходжанне Лукашэнкі ва ўладзе “з’яўляецца нелегітымным і парушае Канстытуцыю Беларусі і фундаментальныя дэмакратычныя прынцыпы”. Лукашэнка “не прадстаўляе беларускі народ і не мае права прымаць рашэнні ад яго імя, у тым ліку — аб правядзенні выбараў, якія ў цяперашніх умовах ператварыліся ў імітацыю”.
У праекце адзначаецца, што Лукашэнка і “прадстаўнікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва яго рэжыму” здзяйсняюць “міжнародныя злачынствы, у прыватнасці злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да цывільнага насельніцтва Беларусі, ваенныя злачынствы супраць украінскага цывільнага насельніцтва, а таксама злачынства агрэсіі супраць Украіны” і “шматлікія злачынствы ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Беларусі”. Падкрэсліваецца, што Лукашэнка павінен панесці крымінальную адказнасць.
КР “заклікае краіны і міжнародныя арганізацыі не прызнаваць выбарамі той фарс, які арганізоўвае рэжым Лукашенкі 26 студзеня 2025 года; прыняць неабходныя меры для садзейнічання расследаванню злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС); далучыцца да звароту Літоўскай Рэспублікі ў МКС аб расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых Аляксандрам Лукашэнкам і яго паплечнікамі; узмацніць міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі, а таксама распрацаваць дадатковыя інструменты, каб прадухіліць абыход уведзеных санкцый”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка