Нігерыйскія вайскоўцы азнаямляюцца з сіламі спецаперацый Беларусі

10 красавіка, Позірк. Вайсковая дэлегацыя Нігерыі на чале з кіраўніком цэнтра баявой падрыхтоўкі сухапутных войскаў Усманам Юсуфам наведвае Беларусь з 9 красавіка, вынікае з паведамлення памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднай вайсковай супрацы (МВС), начальніка дэпартамента МВС Валерыя Равенкі.
“Прадстаўнікі найбуйнейшай краіны Заходняй Афрыкі азнаёмяцца з вучэбнай матэрыяльнай базай ССА УС РБ (сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. — “Позірк”.) і асаблівасцямі баявой падрыхтоўкі гэтага роду войскаў”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Беларусь і Нігерыя ўсталявалі дыпламатычныя стасункі 3 жніўня 1992 года. Беларуская амбасада ў Абуджы адкрылася ў снежні 2011-га.
Згодна з “Індэксам вайсковай моцы — 2025”, які вылічыла амерыканская кампанія Global Firepower, Нігерыя апярэджвае Беларусь у колькасці жывой сілы (у краіне пражывае больш за 230 млн чалавек), паветраных і марскіх сіл; паводле абароннага бюджэту, рэсурсаў і лагістыцы, але саступае ў плане сухапутных войскаў і геаграфічных асаблівасцей.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



