Доступ да большасці беларускіх сайтаў з-за мяжы будзе заблакаваны тры дні

25 студзеня, Позірк. З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія правайдэры “абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь”, паведамляе найбуйнейшы рэгістратар даменаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры кампанія hoster.by.
Гэтыя захады, паводле паведамлення, “абумоўленыя пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем”. Кампанія папярэдзіла, каб кліенты “былі гатовыя да магчымых абмежаванняў у даступнасці” іх рэсурсаў, калі яны карыстаюцца “вонкавымі сэрвісамі”.
“Калі ваш DNS-запіс не накіраваны на серверы hoster.by, настойліва раім змяніць яго, каб ён паказваў на нашыя серверы. Гэта дапаможа мінімізаваць наступствы блакавання знешняга трафіку і захавае даступнасць вашых сайтаў. Са свайго боку мы робім усе неабходныя захады для забеспячэння стабільнай і бяспечнай працы сэрвісаў”, — гаворыцца ў звароце да кліентаў.
Генеральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў напісаў у сацыяльных сетках, што “большасць сайтаў у байнэце (больш за 90%) размяшчаецца менавіта на віртуальным хостынгу”. Такім чынам, “з-за мяжы на беларускія сайты (большасць) будзе не зайсці”.
Адметна, што час абмежавання доступу да беларускіх сайтаў з-за мяжы супадае з правядзеннем 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Лукашэнка забараніў "закрываць інтэрнэт" без яго ведама
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


