Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі не прызнае выбары-2025, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі

25 студзеня, Позірк. Камітэт па замежных справах парламента Эстоніі (Рыйгікогу) “не прызнае так званыя прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у нядзелю ў Беларусі пад жорсткім кантролем рэжыму Лукашэнкі”, гаворыцца ў заяве парламенцкай структуры.
Дакумент быў прыняты 24 студзеня на фоне сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады Эстоніі ў Літве, на якой абмяркоўваліся падзеі ў Беларусі.
“Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю пры падтрымцы расійскага рэжыму на працягу апошніх 30 гадоў, арганізуе 26 студзеня чарговы выбарчы фарс у спробе падфарбаваць свой дыктатарскі рэжым фальшывай маскай дэмакратыі, душачы пры гэтым правы чалавека і грамадзяніна”, — адзначае камітэт Рыйгікогу.
Эстонскія парламентарыі заклікалі “арганізаваць свабодныя і дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пры першай жа магчымасці пад назіраннем Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і іншых міжнародных арганізацый”.
Профільны камітэт Рыйгікогу таксама заклікаў міжнародную супольнасць “учыніць ціск на беларускі рэжым з мэтай спынення рэпрэсій і вызвалення людзей, якія апынуліся ў няволі за выказванне сваіх поглядаў”.
“Камітэт па міжнародных справах падтрымлівае заявы Еўрапарламента, АБСЕ, шэрагу нацыянальных парламентаў і ўрадаў краін — членаў Еўрасаюза, якія асуджаюць арганізацыю фіктыўных выбараў у атмасферы рэпрэсій і запалохвання і ў парушэнне ўсіх міжнародных прававых норм”, — гаворыцца ў заяве.
Парламенцкая структура таксама выказала падтрымку беларускаму народу “ў яго барацьбе за свабодную, дэмакратычную і годную будучыню” і заклікала працягнуць “актыўную міжнародную супрацу на ўсіх узроўнях для падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і свабоднай прэсы ў Беларусі”.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне пачалося 21 студзеня і працягнецца пяць дзён).
Акрамя Аляксандра Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме або за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 35%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за 12 месяцаў вырас на 13,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць АлексіевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар беларускай эканомікі за апошнія пяць гадоў скараціліся на 30,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка