На патрабаванне ўладаў у мінскім метрапалітэне і шэрагу іншых месцаў адключаныя інфармацыйныя экраны
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 26 студзеня 2025 года ў 22:33

26 студзеня, Позірк. На патрабаванне ўладаў у мінскім метрапалітэне і шэрагу іншых месцаў сталіцы з 23 студзеня адключаныя інфармацыйныя экраны.
Гэта зроблена, каб пазбегнуць паўтарэння леташняга ўзлому сістэмы, паведаміла “Позірку“ крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Рэдакцыя мае ў распараджэнні адпаведныя фатаграфіі, але не публікуе іх з меркаванняў бяспекі сваіх крыніц.
24 лютага 2024 года, у заключны дзень датэрміновага галасавання перад “адзіным днём галасавання“ на парламенцкіх і мясцовых выбарах, дзякуючы намаганням аб’яднання былых сілавікоў BelPol на экраны, у тым ліку ў метро, быў выведзены зварот Святланы Ціханоўскай. 50-секундны ролік тычыўся галасавання і другой гадавіны расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Паводле інфармацыі незалежных СМІ, указанне выключыць экраны да 27 студзеня дзейнічае як мінімум і ў Гомельскай вобласці.
Гл. таксама па тэме:
Страна в режиме инкоммуникадо. Как интернет стал заложником власти и как вырваться из блокады (на рускай мове)

- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства