BySol штогод атрымлівае ахвяраванні ад 25 тыс. чалавек — Стрыжак

26 студзеня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol штогод атрымлівае ахвяраванні ад 25 тыс. чалавек, паведаміў 26 студзеня кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак на форуме “Беларусы вартыя лепшага”, які праходзіць у Варшаве.
Паводле яго слоў, таксама людзі далучаюцца да “розных маленькіх ініцыятыў”.
“Рабіце гэта, рабіце больш, бо гэта і ёсць аснова нашай устойлівасці, гэта і ёсць аснова нашай будучыні. Праз салідарнасць мы даказваем, што нам не ўсё адно, што кожны з нас мае значэнне. У гэтым ёсць розніца паміж дзяржавай і намі”, — звярнуўся Стрыжак да ўдзельнікаў форуму.
Улады спрабуюць данесці да беларусаў, што яны — “шрубкі, якія нічога не значаць”, адзначыў кіраўнік фонду.
“Не здавайцеся ў самых складаных сітуацыях. Калі хочацца апусціць рукі, рабіце гэта толькі для таго, каб падняць іх зноў і з нашымі кулакамі, нашай сілай ісці далей”, — сказаў Стрыжак.
27 снежня 2024 года фонд паведаміў, што летась ім быў адкрыты 251 персанальны збор “для пацярпелых ад тэрору”.
“У нас разам атрымалася сабраць 619.363 еўра на дапамогу людзям. Усе гэтыя грошы трапілі да адрасатаў. Фонд не бярэ ніякіх правізій ці працэнта ад дапамогі на зборах”, — падкрэслівалася ў публікацыі.
У лістападзе служба эвакуацыі BySol вывезла з Беларусі ў 2,6 раза больш людзей у параўнанні з вераснем, паведаміў “Позірку” Стрыжак: 46 чалавек супраць 43 у кастрычніку і 18 у верасні.
Фонд BySol дзейнічае з 2020 году. Апрача збору ахвяраванняў для пацярпелых ад рэпрэсій і добраахвотнікаў ва Украіне, займаецца эвакуацыяй беларусаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, дапамагае палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто вызваліўся, у адаптацыі ў новай краіне. Прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. У дачыненні да сузаснавальніка фонду Андрэя Стрыжака і яго паплечніка, кіраўніка фонду By_Help Аляксея Лявончыка ў Беларусі ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, вядзецца спецвытворчасць.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



