BySol штогод атрымлівае ахвяраванні ад 25 тыс. чалавек — Стрыжак

26 студзеня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol штогод атрымлівае ахвяраванні ад 25 тыс. чалавек, паведаміў 26 студзеня кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак на форуме “Беларусы вартыя лепшага”, які праходзіць у Варшаве.
Паводле яго слоў, таксама людзі далучаюцца да “розных маленькіх ініцыятыў”.
“Рабіце гэта, рабіце больш, бо гэта і ёсць аснова нашай устойлівасці, гэта і ёсць аснова нашай будучыні. Праз салідарнасць мы даказваем, што нам не ўсё адно, што кожны з нас мае значэнне. У гэтым ёсць розніца паміж дзяржавай і намі”, — звярнуўся Стрыжак да ўдзельнікаў форуму.
Улады спрабуюць данесці да беларусаў, што яны — “шрубкі, якія нічога не значаць”, адзначыў кіраўнік фонду.
“Не здавайцеся ў самых складаных сітуацыях. Калі хочацца апусціць рукі, рабіце гэта толькі для таго, каб падняць іх зноў і з нашымі кулакамі, нашай сілай ісці далей”, — сказаў Стрыжак.
27 снежня 2024 года фонд паведаміў, што летась ім быў адкрыты 251 персанальны збор “для пацярпелых ад тэрору”.
“У нас разам атрымалася сабраць 619.363 еўра на дапамогу людзям. Усе гэтыя грошы трапілі да адрасатаў. Фонд не бярэ ніякіх правізій ці працэнта ад дапамогі на зборах”, — падкрэслівалася ў публікацыі.
У лістападзе служба эвакуацыі BySol вывезла з Беларусі ў 2,6 раза больш людзей у параўнанні з вераснем, паведаміў “Позірку” Стрыжак: 46 чалавек супраць 43 у кастрычніку і 18 у верасні.
Фонд BySol дзейнічае з 2020 году. Апрача збору ахвяраванняў для пацярпелых ад рэпрэсій і добраахвотнікаў ва Украіне, займаецца эвакуацыяй беларусаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, дапамагае палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто вызваліўся, у адаптацыі ў новай краіне. Прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. У дачыненні да сузаснавальніка фонду Андрэя Стрыжака і яго паплечніка, кіраўніка фонду By_Help Аляксея Лявончыка ў Беларусі ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, вядзецца спецвытворчасць.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі выраслі за год на 13%, перавысіўшы 130 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

