У Мінску 19-гадовы юнак і двое падлеткаў паўстануць перад судом па справе аб распаўсюдзе псіхатропаў

9 лістапада, Позірк. Крымінальная справа 19-гадовага жыхара Мінска і двух падлеткаў 14 і 16 гадоў, абвінавачаных у незаконным абароце псіхатропных рэчываў, перададзеная пракурору для накіравання ў суд, паведаміла 9 лістапада прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак ведамства, непрацоўны жыхар сталіцы, які ўваходзіў у “арганізаваную групу па продажы забароненых рэчываў”, прапанаваў падпрацоўку двум знаёмым непаўналетнім, з якімі раней навучаўся ў адной школе.
Першапачаткова, як сцвярджае СК, ён планаваў выкарыстаць акаўнт аднаго з іх для набыцця і наступнага збыту псіхатропаў, пасля прыцягнуў другога падлетка. Абодвум паабяцаў добрае ўзнагароджанне.
Згодна з інфармацыяй ведамства, школьнікі атрымлівалі заданні ад куратараў наркакрамы ў мэсэнджары: забіралі буйныя партыі псіхатропаў са схованак, фасавалі на дробныя дозы і размяшчалі па пазначаных каардынатах у Мінску і Мінскім раёне.
Пасля падлеткі, паводле звестак следства, пачалі дзейнічаць без пасярэдніцтва старэйшага знаёмага. Аднак той працягваў даваць ім парады па фасаванні рэчываў і выкарыстанні неабходных інструментаў.
Спачатку міліцыя затрымала 19-гадовага мінчука, пасля непаўналетніх. У іх мабільных прыладах былі выяўленыя каардынаты схованак, з якіх пасля вынялі альфа-PVP і тэтрагідраканабінол. Маса рэчываў не называецца.
Паводле інфармацыі ведамства, старэйшы фігурант раней быў асуджаны за крадзеж, выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх.
Падлеткам выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 і 4 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейснены арганізаванай групай). Дзеянні 19-гадовага жыхара Мінска кваліфікаваныя паводле ч. 4 арт. 328 і ч. 3 арт. 172 (уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне асабліва цяжкага злачынства ў складзе арганізаванай групы).
Усе трое ўзятыя пад варту. СК нагадаў, што максімальнае пакаранне паводле ч. 4 арт. 328 КК — 20 гадоў пазбаўлення волі.

- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць здзейсненых падлеткамі "экстрэмісцкіх" злачынстваў ад пачатку года знізілася на 21% — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДоля продажаў айчынных тавараў нязначна павялічылася, але ўсё яшчэ не дацягвае да планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


