Мінск 16:21

Польскі перавозчык спрабаваў увезці ў Беларусь незадэклараваную партыю вопраткі на 460 тыс. рублёў

Фота: прэс-служба ДМК

10 лістапада, Позірк. Спроба ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза каля 1,5 тыс. прадметаў мужчынскай і жаночай вопраткі без дэкларавання спыненая ў пункце мытнага афармлення “Бераставіца-ТЛЦ” (Гродзенская вобласць), паведаміла 10 лістапада прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, падчас дагляду грузавіка DAF польскага перавозчыка высветлілася, што частка грузу не адлюстраваная ў дакументах. Кошт незадэклараванай партыі перавысіў 460 тыс. рублёў (не менш за 153,5 тыс. долараў).

Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне альбо прадстаўленне недакладных звестак пра тавары).

Адзначаецца, што перавозчыку давядзецца выплаціць штраф — да 30% кошту прадмета правапарушэння, а таксама мытныя плацяжы, якіх не ставала.

Падзяліцца: