Праз праверку паходжання транзіт збожжа з Беларусі праз Літву можа затрымлівацца на месяцы — Reuters

10 лістапада, Позірк. З наступнага тыдня збожжа, якое ідзе транзітам з Беларусі і Расіі праз Клайпедскі порт, не будзе праходзіць мытнае афармленне да атрымання вынікаў праверкі яго паходжання, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы.
Гаворка пра пшаніцу, ячмень, кукурузу і насенне сланечніку. Адзначаецца, што праверка паходжання збожжа можа займаць два месяцы і нават больш.
Праверкі звязаныя з падазрэннямі, што збожжа, якое паступае з гэтых краін, насамрэч можа быць вырашчанае на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны. Калі даследаванні пакажуць, што фактычная краіна паходжання збожжа не супадае з заяўленай, груз давядзецца вярнуць або знішчыць. Выдаткі на захоўванне, праверку, вяртанне або знішчэнне ўскладуць на экспарцёраў.
З 1 ліпеня 2024 года ЕС увёў падвышаныя пошліны на збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі з Беларусі і Расіі. Як тлумачыў Савет ЕС, стаўкі ўсталяваныя на ўзроўні, закліканым фактычна спыніць імпарт. Пры гэтым транзіт праз ЕС у трэція краіны гэтыя меры не закранаюць.
Эстонія ўвяла асобную нацыянальную забарону на транзіт збожжавых, якія паходзяць з Беларусі і Расіі альбо экспартуюцца з гэтых краін. Паводле інфармацыі эстонскага Падаткова-мытнага дэпартамента, абмежаванне набыло моц 8 кастрычніка 2026 года.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай апошняй 24 лютага 2022 года агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
Расія акупавала Крым, уключаючы Севастопаль, а таксама часткі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Еўрасаюз не прызнае іх анексію і разглядае гэтыя тэрыторыі як неад’емную частку Украіны.
Латвія правярае паходжанне ўсяго збожжа, якое ўвозіцца з Беларусі і РФ
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія 33 тыдні Латвія не фіксавала актыўнасці мігрантаў два дні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка


