Прыняцце абноўленай рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі абмеркавала Ціханоўская з нямецкімі палітыкамі
9 лістапада, Позірк. Падрыхтоўку Бундэстагам абноўленай рэзалюцыі па Беларусі, аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў 2027 годзе, пашырэнне парламенцкага супрацоўніцтва і падтрымку беларусаў у Германіі абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з кіраўніком нямецкай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і лідарам групы “За дэмакратычную Беларусь” у нямецкім парламенце Кнутам Абрахамам 9 лістапада ў Берліне.
У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел яе дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, галоўны дарадца Франак Вячорка, кіраўнік міжнародных камунікацый Офіса Карым Педэрсен і былая палітзнаволеная Ксенія Луцкіна.
Акрамя таго, гаворка ішла аб супрацоўніцтве ў межах Альянсу дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”. Ціханоўская і Абрахам абмеркавалі ўдзел нямецкіх парламентарыяў у наступных сустрэчах Альянсу, запланаваных на снежань у Осла і чэрвень у Вільнюсе.
“Асобную ўвагу” надалі праблемам інтэграцыі беларусаў у Германіі. Паводле Лябедзькі, “нягледзячы на складанасці”, Абрахам і яго калегі адкрытыя да далейшага супрацоўніцтва ў гэтым кірунку.
Таксама бакі абмеркавалі міжнародную супрацу, у рамках Савета Еўропы.
8 лістапада 2023 года урадавая кааліцыя (сацыял-дэмакраты, “зялёныя”, свабодныя дэмакраты) у парламенце Германіі па выніках дэбатаў прыняла прапанаваную ёю ж рэзалюцыю “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”.
Дакумент на знак салідарнасці быў прадстаўлены не толькі на нямецкай, але і на беларускай мове. У ім дэпутаты заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітвязняў, стварыць умовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад назіраннем АБСЕ, неадкладна спыніць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.
Ціханоўская наведвала Берлін 3 лістапада. Папярэдні раз палітык была там у красавіку.
Мінск зацікаўлены ў нармалізацыі стасункаў з ФРГ, але "не за любы кошт" — Сякрэта на сустрэчы з нямецкімі палітыкамі

- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія 33 тыдні Латвія не фіксавала актыўнасці мігрантаў два дні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 3,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка