Лукашэнка спрабуе стварыць уражанне, што Беларусь у баку ад вайны — цэнтр пры РНБА Украіны

27 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “спрабуе стварыць уражанне, быццам Беларусь стаіць у баку ад вайны”, так украінскі Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны адрэагаваў на заяву “самаабвешчанага прэзідэнта” пра тое, што “беларускія міратворцы нібыта маглі б забяспечыць нармальныя ўзаемаадносіны паміж Украінай і Расіяй”.
“Актыўная падтрымка расійскага войска Беларуссю на пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну зрабіла Мінск саўдзельнікам узброенай агрэсіі РФ супраць нашай дзяржавы. Таму любыя заявы пра “беларускіх міратворцаў” гучаць абсурдна, — канстатуе цэнтр. — “Міратворчая” рыторыка скіраваная на паляпшэнне іміджу Лукашэнкі ў вачах міжнароднай супольнасці. Таксама яго заява сугучная з хлусьнёй ru-прапаганды, што нібыта Захад і Украіна, а не Расія, прагнуць працягу вайны”.
На прэс-канферэнцыі 26 студзеня Лукашэнка, адказваючы на пытанне, ці не адчувае ён згрызот у сувязі з наданнем РФ беларускай тэрыторыі для нападу на Украіну ў 2022 годзе, заявіў, што ні пра што не шкадуе.
“Я не ваюю, у вайну не ўцягнуўся і сваю краіну не ўцягнуў. Але мы дапамагаем Расіі. І калі заходнікі мяне ў нечым папракаюць, я ім кажу: у вас 57 краін дапамагаюць Украіне, а я адзін, адна краіна, ну як магу. Ды якая там дапамога ўжо. <…> Што тычыцца майго ўварвання ва Украіну, украінцы ведаюць, што гэта не так”, — сказаў ён.
Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што войскі з Беларусі ва Украіну ўваходзілі праз чарнобыльскую зону: “Гэта былі войскі не беларускія, я адказваю за беларускія войскі”.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
