Еменскія хусіты павіншавалі Лукашэнку з перавыбраннем, Мінск пра гэта пакуль маўчыць
28 студзеня, Позірк. Старшыня так званай “Найвышэйшай палітычнай рады Емена” Махдзі аль-Машат — прадстаўнік хусітаў, шыіцкіх паўстанцаў, якія захапілі ўладу ў паўднёвай частцы краіны, — “накіраваў віншавальную тэлеграму прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку з нагоды яго перавыбрання на пасаду прэзідэнта рэспублікі”, вынікае з паведамлення еменскага агенцтва навін SABA.
Інфармацыя пра гэта з’явілася яшчэ 27 студзеня, аднак афіцыйны Мінск дагэтуль пра атрыманне віншавання не паведаміў.
У траўні 2023 года Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём нацыянальнага адзінства старшыню Прэзідэнцкага кіроўнага савета Емена Рышада Мухамеда аль-Алімі.
Тады беларускі палітык адзначыў актыўную і эфектыўную працу Емена, скіраваную на “аднаўленне дзяржаўных інстытутаў на аснове прынцыпаў справядлівасці і роўнасці, ахову грамадзянскага насельніцтва, выкананне сацыяльна-эканамічных абавязацельстваў”.
“Спадзяюся, што мужны еменскі народ будзе рухацца па шляху паступовай нармалізацыі сітуацыі, працягу рэжыму спынення агню, дасягнення доўгатэрміновага палітычнага ўрэгулявання пад эгідай ААН і дружалюбных дзяржаў”, — гаварылася ў віншаванні.
Грамадзянская вайна ў Емене паміж хусітамі і ўрадавымі войскамі цягнецца з 2014 года, у цяперашні час актыўных баявых дзеянняў не вядзецца. Хусіты актыўна дапамагаюць палестынскай групоўцы ХАМАС у супрацьстаянні з Ізраілем, распачатым у кастрычніку 2023 года (цяпер дзейнічае перамір’е), а таксама атакуюць грамадзянскія і камерцыйныя судны ў Чырвоным моры.
31 кастрычніка 2024 года Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску, заявіў: “Вазьміце еменскі канфлікт, які калектыўнаму Захаду засвечваць нібыта нязручна. А калі ўзяць далягляд, то Блізкі Усход і Украіна разам узятыя адпачываюць. Там, у Індыйскім акіяне і тым заліве, які хусіты сёння кантралююць, можа адбыцца такая катастрофа, што нам і не снілася”.
Пра якія-небудзь кантакты афіцыйнага Мінска з хусітамі цяпер невядома.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



