Лукашэнка чакае ў Мінску прэзідэнтаў Зімбабвэ і Кеніі
28 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка чакае ў Мінску прэзідэнтаў Зімбабвэ і Кеніі, заявіў ён 28 студзеня на сустрэчы з дэлегацыяй Панафрыканскага парламента, прадстаўнікі якой былі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.
Лукашэнка папрасіў “перадаць самыя цёплыя пажаданні” прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву, якога ён назваў сваім сябрам.
Таксама ён згадаў прэзідэнта Кеніі Уільяма Рута. “Ведаю аб зацікаўленасці Кеніі ў забеспячэнні харчовай бяспекі, развіцці прамысловасці. Мы можам зрабіць свой унёсак у рэалізацыю гэтых найважнейшых задач”, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Мінск падтрымлівае “партнёраў з Афрыкі ў імкненні вырабляць прадукты харчавання за кошт унутраных рэсурсаў і быць незалежнымі ад знешніх фактараў”: “Робім мы гэта і будзем рабіць не толькі за кошт паставак нашай прадукцыі, але і за кошт перадачы вам тэхналогій і стварэння там адпаведных прадпрыемстваў”.
На яго думку, “цікавасць да беларускага досведу развіцця аграсектара” ёсць у Егіпта, Алжыра, Мазамбіка, Эфіопіі, Кеніі і Нігерыі.
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі надаюць вялікае значэнне развіццю “ўсебаковага партнёрства” з ПАР у здабычы карысных выкапняў, узаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, навукі і адукацыі, “важнае месца” займае праект па зборачнай вытворчасці трактароў на аснове беларускіх тэхналогій.
Старшыня Панафрыканскага парламента Форчун Зефанія Чарумбіра павіншаваў Лукашэнку з “уражваючай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах”: “Мы лічым, што народ Беларусі выкарыстаў сваю свабодную волю ў выказванні свайго жадання бачыць вас прэзідэнтам”.
Старшыня Нацыянальнага савета правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Рэфілва Марыя Мцвені-Цыпанэ, а таксама іншыя члены дэлегацыі Панафрыканскага парламента? ў якасці назіральнікаў на выбарах 28 студзеня наведалі Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 26 студзеня, іх пераможцам папярэдне аб’яўлены Лукашэнка.
Напярэдадні на сустрэчы з кіраўніком Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай Мцвені-Цыпанэ назвала “перамогу Лукашэнкі” чаканай, паколькі “ён мае сапраўды вялікую падтрымку ў грамадстве”.
Аб непрызнанні “фіктыўных выбараў” у Беларусі ўжо заявілі краіны Еўрасаюза, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Украіна.
Міжнародныя назіральнікі ад СНД, ШАС і з краін, якія кантралююцца дружалюбнымі Аляксандру Лукашэнку рэжымамі, традыцыйна не знайшлі парушэнняў.
Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ былі запрошаныя Мінскам занадта позна, каб пачаць місію.
Панафрыканскі парламент — орган Афрыканскага саюза, арганізацыі, заснаванай у 2002 годзе як правапераемнік Арганізацыі афрыканскага адзінства. У афрыканскі саюз уваходзяць 55 краін кантынента.
Першая сесія ПАП адбылася ў 2004 годзе ў Адыс-Абебе (Эфіопія). Панафрыканскі парламент складаецца з 275 дэпутатаў, якія прадстаўляюць 55 дзяржаў.
Статус назіральніка ў ПАП мае Міжпарламенцкая асамблея СНД — міждзяржаўны орган, які ажыццяўляе парламенцкае супрацоўніцтва дзяржаў садружнасці.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка