Другія суткі запар на пажарах гіне тры чалавекі

29 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 06:00 28 студзеня па 06:00 29 студзеня) на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагедыі адбыліся ў Маладзечанскім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
У папярэдняй сутачнай зводцы МНС таксама паведамлялася аб гібелі на пажарах трох чалавек.
Пра першы сёлета пажар у экасістэме ўвечары 28 студзеня паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле звестак ведамства, у Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць) гарэла багністая мясцовасць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Званец”.
“Тушэнне пажару абцяжарана адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Пагрозы населеным пунктам няма, разам з тым адлегласць да дзяржлесфонду складае каля 2–3 кіламетраў”, — адзначаў Мінлясгас.
Усяго, паводле звестак МНС, за мінулыя суткі адбылося 10 пажараў, з пачатку года — 478 (за аналагічны перыяд 2023-га — 535; -10,7%), загінуў 71 чалавек (80; -11,3%).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка