Мінск 01:30

Упершыню ў Мінску адкрыта “рэзідэнцыя ваеннага дыпламата” — аташэ Кубы

29 студзеня, Позірк. Пры Міністэрстве абароны 29 студзеня акрэдытаваны ваенны, ваенна-марскі і ваенна-паветраны аташэ пасольства Кубы ў Беларусі Мігель Анхель Перэс Боўса, паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.

Адзначаецца, што акрэдытацыя праведзена падчас сустрэчы начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыя Равенкі з паслом краіны Сант’яга Перэсам Бенітэсам.

У Мінску ўпершыню “адкрыта рэзідэнцыя ваеннага дыпламата”, падкрэслівае ведамства.

Бакі “абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва паміж краінамі, перспектывы і напрамкі па далейшаму яго развіццю”.

Равенка выказаў падзяку палкоўніку Моніцы Міліян Гомес, якая завяршыла сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, за ўклад у развіццё беларуска-кубінскіх адносін у ваеннай сферы.

“Важнасць прадаўжэння практычнага вектара ўзаемадзеяння, накіраванага на ўмацаванне супрацоўніцтва ў ваеннай сферы”, адзначылі на сустрэчы ў Мінску 4 ліпеня мінулага года міністр абароны Віктар Хрэнін і міністр Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы Альвара Лопес М’ера.

У той жа дзень у рамках візіту кубінская дэлегацыя наведала адну з брыгад Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і “азнаёмілася з падрыхтоўкай падраздзяленняў, навучальнымі аб’ектамі, узорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі брыгады”, гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Кубінская ваенная дэлегацыя таксама наведвала Беларусь у красавіку 2024 года. Тады бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці кантактаў па лініі ВПС і СПА, падкрэслівала Мінабароны.

20 сакавіка 2024 года ведамства паведаміла аб перамовах начальніка Генеральнага штаба ВС Віктара Гулевіча (адпраўлены ў адстаўку 10 траўня) з міністрам М’ерай і начальнікам Генштаба гэтай краіны Раберта Легра Саталонга.

30 студзеня мінулага года ведамства інфармавала, што Хрэнін падчас візіту ў гэтую краіну правёў сустрэчу з кубінскім калегам, на якой сярод іншага абмяркоўвалася ўзаемадзеянне і міжнародная абстаноўка. Па выніках сустрэчы былі падпісаны дакументы аб двухбаковым ваенным супрацоўніцтве.

Куба была ў ліку шасці дзяржаў — членаў Савета па правах чалавека ААН, якія прагаласавалі супраць прынятай 4 красавіка дадзеным органам у Жэневе рэзалюцыі “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”.

МЗС падтрымала рашэнне ЗША змякчыць санкцыі супраць Кубы, не згадаўшы, што ў адказ Гавана вызваляе палітвязняў

17 студзеня, Позірк. Аб “шчырай радасці” ў сувязі з выключэннем Кубы са спісу дзяржаў — спонсараў тэрарызму заявіла на сваім сайце Міністэрства замежных спраў. У ведамстве адзначылі, што Беларусь “паслядоўна і рашуча асуджала, у тым ліку на пляцоўцы ААН, несправядлівае …

Падзяліцца: