Украіна прадала яшчэ 34 вагоны арыштаванага беларускага калію

30 студзеня, Позірк. Аб паспяховай рэалізацыі чарговай партыі беларускага калію ў аб’ёме 2.357 тон паведаміла 29 студзеня Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў (АВМА) Украіны.
Адзначаецца, што прададзены калій знаходзіўся ў 34 чыгуначных вагонах.
Выручаная сума склала 25 млн 321 тыс. 187 грыўняў (каля 607,7 тыс. долараў).
Усяго, як заяўляецца, у студзені было рэалізавала хларыду калію на суму 112,6 млн грыўняў (2 млн 702,4 тыс. долараў).
30 снежня паведамлялася аб рэалізацыі АВМА на аўкцыёне “часткі партыі хларыду калію”.
“З выстаўленых у лістападзе 2024 года на рэалізацыю 433 вагонаў хларыду калію вытворчасці ААТ “Беларуськалій” агульнай вагой 30.431 тон, сёння быў рэалізаваны груз, які знаходзіцца ў 116 чыгуначных вагонах агульнай вагой 8.123 тон”, — гаварылася ў паведамленні.
Адзначалася, што ў выніку продажу атрыманая сума 87 млн 280,3 тыс. грыўняў (2,01 млн долараў), мытныя плацяжы склалі 33 млн 786,2 тыс. грыўняў (804,4 тыс. долараў).
“Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў накіроўваюцца на ўзмацненне эканомікі і абараназдольнасці дзяржавы”, — заявілі ў агенцтве, якое падпарадкоўваецца ўраду Украіны.
Усяго, як паведамлялася, бюджэт Украіны ў 2024 годзе атрымаў 326 млн грыўняў (7,76 млн долараў) ад рэалізацыі арыштаваных актываў, уключаючы 89,7 млн грыўняў мытных плацяжоў (2,13 млн долараў).
6 лютага 2023 года паведамлялася, што Генеральная пракуратура Украіна наклала арышт на 170 чыгуначных вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі коштам каля 100 млн грыўняў (на той момант больш за 2,7 млн долараў). Адзначалася, што груз належыць Беларускаму ААТ “Беларуськалій“ і расійскай кампаніі “Уралкалій“.
“Паводле даных следства, чыгуначныя кантэйнеры з угнаеннямі прыбылі ва Украіну яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання [24 лютага 2022 года]. Яны знаходзіліся ў рэжыме “транзіт“ у Мікалаеве на тэрыторыі марскога спецыялізаванага порта“, — гаварылася ў заяве ўкраінскага нагляднага ведамства.
Сцвярджалася, што беларускі і расійскі калій перавозіўся “ў трэція краіны для продажу і атрымання мільённых прыбыткаў“, пры гэтым частка выручкі “ў выглядзе падаткаў пайшла б на фінансаванне вайны РФ супраць Украіны“.
Арыштаваная маёмасць была перададзена ў АВМА.
5 траўня 2022 года Генпракуратура Украіны паведаміла аб арышце 33 тон мінеральных угнаенняў, якія належаць прадпрыемствам з Расіі і Беларусі.
26 траўня ў марскім порце Мікалаеўскай вобласці было арыштавана каля 77 тыс. тон мінеральных угнаенняў ААТ “Беларуськалій“ разам з 188 вагонамі. Кошт актываў ацэньваўся ў 20 млн долараў.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

