Літоўскія памежнікі выявілі тунэль, праз які з Беларусі дастаўлялася кантрабанда

30 студзеня, Позірк. На мяжы з Беларуссю ў вёсцы Пашальчай Шальчынінкайскага раёна літоўскія памежнікі выявілі 25-метровы тунэль, які выкарыстоўваўся для кантрабанды, паведамляе партал lrt.lt.
Пра пачатак расследавання паведаміў дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) Гедрус Мішуціс.
Адзначаецца, што ад Беларусі вёску аддзяляе памежны плот і вузкая рака Шальчэ.
Вёска ўваходзіць у зону надзвычайнай сітуацыі, якая была абвешчаная ў 2021 годзе пасля пачатку міграцыйнага крызісу.
Паводле слоў начальніка САДМ Рустама Любаева, для кантрабанды з Беларусі, у асноўным цыгарэт, выкарыстоўваюцца розныя сродкі, пры гэтым колькасць выяўленых метэазондаў у апошні час скарачаецца.
Паводле звестак літоўскай пагранічнай службы, з пачатку года перахоплена 20 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Чатыры метэазонды з беларускімі цыгарэтамі былі перахопленыя ў ноч на 21 студзеня, канфіскавана 5.400 пачкаў цыгарэт. Паведамлялася аб затрыманні дзевяці грамадзян Літвы, якія падазраюцца ў дачыненні да кантрабанды цыгарэт. Канфіскаваныя два пазадарожнікі, якія выкарыстоўваліся некалькімі затрыманымі для мэт кантрабанды. Праводзіцца дасудовае расследаванне.
Генеральная пракуратура Літвы 28 студзеня паведаміла, што за кантрабанду цыгарэт двое супрацоўнікаў Вільнюскай тэрытарыяльнай мытні і двое грамадзян Беларусі рашэннем Вільнюскага раённага суда павінны пакрыць шкоду на суму амаль 10 млн еўра і выплаціць штрафы на суму амаль 300 тыс. еўра.
Суд пастанавіў таксама канфіскаваць больш за 42 тыс. еўра (кошт грузавых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся для перавозкі кантрабанды). Былым супрацоўнікам мытні вынесена забарона на працу на дзяржаўнай службе на тры і пяць гадоў адпаведна.
Колькасць цыгарэт, якія незаконна ўвозяцца ў Літву, значна скарацілася. У 2024 годзе памежнікі перахапілі больш за 1 млн 386 тыс. пачкаў цыгарэт, у 2023-м гэты паказчык склаў больш за 2 млн 549 тыс. пачкаў, у 2022-м — больш за 4 млн 322 тыс. пачкаў.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


