“Кошт урада”: Беларуская эканоміка становіцца ўсё больш залежнай ад Расіі
30 студзеня, Позірк. Ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў урад “працягвае разлічваць на дапамогу ад Расіі”, што “яшчэ больш умацоўвае залежнасць беларускай эканомікі ад усходняга суседа”, заяўляюць эксперты праекта “Кошт урада”.
Аналізуючы рэспубліканскі бюджэт на 2025 год, эканамісты канстатуюць, што сілавы сектар “застаецца відавочным прыярытэтам” для ўладаў.
“Выдаткі на нацыянальную абарону складуць 9% агульных выдаткаў бюджэту і павялічваюцца на 32%, на праваахоўную дзейнасць — 11% агульных выдаткаў з ростам на 14%. Агулам абарона і міліцыя абыдуцца рэспубліканскаму бюджэту ў 20% агульных выдаткаў. Для параўнання, у 2021 годзе на гэтыя патрэбы накіроўвалася 15% агульных выдаткаў”, — падкрэсліваюць эксперты.
Паводле іх слоў, для падтрымкі эканомікі на фоне санкцый і складанай замежнаэканамічнай сітуацыі ўрад чарговым разам “плануе запусціць інвестыцыйны цыкл, а заадно павялічыць выдаткі на нацыянальную эканоміку на 16%”. У прыватнасці, істотны рост запланаваны для прамысловасці і будаўніцтва (+28%), а таксама для транспартнай сферы (+13%).
“На дарожную гаспадарку вылучыцца толькі на 8% больш, чым у 2024 годзе, але нават такія ўмераныя тэмпы росту фінансавання ў два разы перавышаюць узровень двухгадовай даўнасці. Гэта звязана з тым, што пасля сыходу міжнародных донараў усе выдаткі на інфраструктуру кладуцца на рэспубліканскі бюджэт”, — гаворыцца ў публікацыі.
Звярнуўшы ўвагу на дэфіцыт бюджэту, эксперты адзначаюць, што ўрад цяпер “прымяняе стратэгію кансерватыўнага планавання, у тым ліку для таго, каб на працягу года дэманстраваць лепшае выкананне бюджэту”.
13 снежня 2024 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рэспубліканскі бюджэт на 2025 год, які прадугледжвае дэфіцыт у памеры 4 млрд 459,4 млн рублёў.
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў раней адзначаў, што практычна 1 млрд рублёў дэфіцыту бюджэту плануецца пагасіць за кошт “знешніх прыцягненняў”: “Частка гэтых сродкаў будзе прыцягнутая з РФ у выглядзе крэдыту”.
26 студзеня на прэс-канферэнцыі ў БДУФК пасля галасавання на мерапрыемстве, названым уладамі “прэзідэнцкімі выбарамі”, Лукашэнка заявіў, што вайна і звязаныя з гэтым эканамічныя праблемы ў 2025 годзе не знікнуць, “нават калі будуць нармальныя зрухі на фронце”, таму сітуацыя для беларускай эканомікі “будзе няпростая”.
“Вайна вельмі сур’ёзна адбіваецца на рэгіёне, я ўжо не кажу пра Расію, якая выдаткоўвае прыстойныя грошы, — адзначыў ён. — Расія — наш саюзнік, наш асноўны рынак, куды мы пастаўляем прадукцыю. І наш асноўны імпарцёр. <…> Натуральна, мы залежныя адзін ад аднаго, асабліва мы ад Расіі, [якая] гатовая купіць у нас усё — ад сельгастэхнікі да мікрасхем. Але мы бачым, што цяпер адбываецца ў Расіі, а таму нам будзе нялёгка”.
Негатыўныя рызыкі для беларускай эканомікі ствараюць яе разбалансаванасць, перагрэў і планы ўладаў “не рабіць больш жорсткімі, а захоўваць у цэлым мяккую эканамічную палітыку”, заявіў на брыфінгу 21 студзеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
Гэтыя рызыкі, удакладніў эксперт, “не ляжаць у расійскай плоскасці”.
“[Мяккая палітыка] можа правакаваць альбо захаванне значнага перагрэву, альбо, як бачыцца ў базавым сцэнары, яго невялікага пашырэння ў 2025 годзе, — адзначыў Харытончык. — Адпаведна гэта можа прывесці да павелічэння дэфіцыту знешняга гандлю. А таксама нясе інфляцыйныя пагрозы, якія, калі рэалізуюцца, могуць “з’есці” ўсе дасягненні і прывесці да неспрыяльных наступстваў для выпуску і дабрабыту грамадзян ужо ў сярэднетэрміновым перыядзе”.
Яшчэ адной рызыкай прадстаўнік BEROC назваў “моцнае разыходжанне і расінхранізацыю” беларускай манетарнай палітыкі з расійскай. У прыватнасці, гаворка ідзе аб значнай розніцы ў стаўках на крэдыты.
Паводле зацверджаных Лукашэнкам найважнейшых эканамічных прагнозных (дэ-факта — планавых) параметраў на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%, экспарту тавараў і паслуг — 5,4%, інвестыцый — 7,8%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 4%, інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
5 снежня 2024 года ў сваім макраэканамічным прагнозе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця выказалі здагадку, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у леташнім восеньскім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,3%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства