Палітвязень Статкевіч намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру

30 студзеня, Позірк. Беларускі палітык, палітвязень Мікалай Статкевіч намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру дэпутатам Еўрапейскага парламента ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам.
30 студзеня пра гэта паведамілі паплечнікі Статкевіча Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная), якую ён узначальвае.
Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў “Позірку” Аўштравічус.
Згодна са статутам Нобелеўскага фонду, правам вылучаць кандыдатаў на прэмію валодаюць члены нацыянальных парламентаў і ўрадаў, прадстаўнікі міжнародных судоў, рэктары ўніверсітэтаў, прафесары сацыяльных навук, гісторыі, філасофіі, права і тэалогіі, дырэктары навукова-даследчых інстытутаў міру і знешняй палітыкі, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, члены саветаў арганізацый, узнагароджаных гэтай прэміяй, дзеючыя і былыя члены і дарадцы нарвежскага Нобелеўскага камітэта.
Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мінску. 14 снежня 2021-га прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў прыгавор без зменаў. 20 чэрвеня таго ж года быў пераведзены з гомельскага следчага ізалятара № 3 у папраўчую калонію № 13 (Глыбокае, Віцебская вобласць), адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар. Унесены ў “пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. З лютага 2023-га знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.
Нобелеўская прэмія міру штогод прысуджаецца Нобелеўскім камітэтам у Осла фізічным асобам і арганізацыям, якія ўнеслі, на думку камітэта, выдатны ўклад у справу ўмацавання міру.
Нобелеўская прэмія міру 2022 года была прысуджаная кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязню Алесю Бяляцкаму, расійскай арганізацыі “Мемарыял” і ўкраінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод.
Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка 2023-га былі асуджаныя ў рамках палітычна матываванай справы на 10, 9 і 7 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў гісторыі незалежнай Беларусі стала пісьменніца Святлана Алексіевіч, якая атрымала ўзнагароду ў галіне літаратуры ў 2015 годзе.
Дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую двойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру — у 2021 годзе сумесна з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала (лаўрэатамі сталі філіпінская журналістка Марыя Рэса і галоўны рэдактар “Новай газеты” (РФ) Дзмітрый Муратаў) і ў 2022-м.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

