Беларускія актывісты ўшанавалі ў Варшаве памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
1 лютага, Позірк. Памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ўшанавала 1 лютага ў Варшаве група беларускіх актывістаў.
1 лютага 1863 года на землях Вялікага княства Літоўскага пачалося паўстанне супраць Расійскай імперыі, якое ўзначаліў Каліноўскі, быў падтрыманы Варшаўскі маніфест і створаны часовы урад Літвы і Беларусі, нагадаў на акцыі лідар руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.
Актывісты сабраліся каля Брамы Ка́раў (Brama Straceń) Варшаўскай цытадэлі, дзе 5 жніўня 1864 года расійскія войскі забілі апошняга кіраўніка паўстання Рамуальда Траўгута і яго паплечнікаў. Акцыя ўшанавання распачалася з агульнай малітвы.
“Мы сёння мусім звяртацца да тых, хто ў нябеснай Беларусі, як Кастусь Каліноўскі, хто ў нябеснай Польшчы, бо зараз цяжкі дастаткова час”, — заявіў Сіўчык.
Ён адзначыў, што Расія як тады, так і цяпер спрабуе разарваць народы, якія павінныя быць разам, і супрацьстаяць гэтаму можна толькі супольнай працай. “З намі змагаецца нелюдзь, а мы — людзі”, — падкрэсліў палітык.
Моц духу Каліноўскага адзначыла прадстаўніца руха “Вольная Беларусь”, дэпутат Мінгарсавета ад Беларускага народнага фронта “Адраджэнне” у 1990-1996 гадах Галіна Пазьняк, жонка вядомага дзеяча апазицыйнага руху Зянона Пазьняка.
“Ён у вязніцы, апошнія гадзіны ягонага жыцця на гэтым свеце. Ён ведае, што яму здрадзіў паплечнік. І пра што ягоныя думкі? Гэта не праклёны, гэта не нянавісць, гэта не перадача сваіх крыўдаў. Не. Ён думае пра Беларусь, пра народ і дасылае беларускаму народу свае думкі. І пра каханую. Гэта проста дзівосны чалавек”, — сказала Пазьняк.
Пра палітвязня Вітольда Ашурка, які пры жыцці займаўся ўшанаваннем памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Беларусі, згадала ягоная паплечніца Вольга Быкоўская. “Вітольд — наш герой, які працягваў традыцыі Кастуся Каліноўскага”, — адзначыла яна.
Яна зачытала адказ Ашурка ў 2018 годзе на пытанне, чаму ўшанаванне паўстанцаў 1863-1864 важнае для беларусаў: “Пад’ехалі мы да вёскі, дзе ставілі апошні памятны знак, і чакаем сяброў гарадзенскіх. Падышла пажылая кабета вясковая і запыталася нешта ў Валеры (Валер Мінец, актывіст з Ліды, цяпер за мяжой. — “Позірк”.). Слова за слова, разгаварыліся яны з Валерам, і яна пацікавілася мэтай нашага візіту. Валера ў двух словах патлумачыў, а жанчына і кажа: “Дык там ужо стаіць крыж”. Палякі, маўляў, прыязджалі і паклапаціліся”. “Палякі — гэта добра, — кажа Валера, але трэба і нам, беларусам, памятаць і шанаваць сваіх герояў”. Жанчына не ўтрымалася і заплакала”.
Паўстанне 1863—1864 гадоў — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сілаў на частцы земляў былой Рэчы Паспалітай (сучасныя Польшча, Беларусь, Літва, Латвія і частка Украіны) супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Пачалося ў Польшчы у студзені 1863 году, 1 лютага да яго далучыліся Беларусь і Літва. У Беларусі вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага, які ўзначаліў яго на гэтых землях.
Паўстанне было разгромленае ў 1864 годзе, ягоныя кіраўнікі былі пакараныя смерцю. Месца пахавання Каліноўскага трымалася ў сакрэце і было знойдзенае ў 2017 годзе на гары Гедыміна ў Вільнюсе. У 2019 годзе ягоныя парэшткі перапахавалі на мясцовых могілках Росы (Расу).
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка