Нацбанк назваў укараненне лічбавага рубля адным з ключавых праектаў у 2025 годзе
2 лютага, Позірк. У 2025 годзе Нацыянальным банкам будзе працягнутая работа па “арганізацыі плацежнай сістэмы лічбавага беларускага рубля”, а таксама па “падрыхтоўцы комплексных змяненняў у заканадаўства”, заявіў намеснік старшыні праўлення ўстановы Дзмітрый Калечыц.
З дакладам ён выступіў на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляе прэс-служба рэгулятара.
Паводле яго слоў, праца будзе весціся з “прымяненнем праграмна-тэхнічнага комплексу (платформы лічбавага беларускага рубля), які функцыянуе на аснове тэхналогіі блокчэйн”.
Рэалізацыю гэтай задачы чыноўнік назваў адным іх “ключавых інфраструктурных праектаў і ініцыятыў у галіне плацяжоў і лічбавага развіцця на 2025 год”.
Сярод такіх жа кірункаў Калечыц адзначыў развіццё “сістэмы імгненных плацяжоў”. Плануецца яе выкарыстанне пры аплаце тавараў (работ, паслуг) у арганізацыях гандлю і сэрвісу з выкарыстаннем QR-кодаў, плацежных праграмных або мабільных дадаткаў і іншых “некартачных” плацежных інструментаў.
Зараз, паводле сцвярджэння Нацбанка, усімі банкамі краіны забяспечана магчымасць ажыццяўлення “ўнутрыкраінных імгненных плацяжоў паміж фізічнымі асобамі па нумары тэлефона”.
“Працягнецца развіццё міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, накіраванае на павышэнне зручнасці яе выкарыстання, бяспекі і прывабнасці для кліентаў, — заявіў Калечыц. — Асобная ўвага будзе нададзена развіццю адкрытых API (інтэрфейс прыкладнога праграмавання. — “Позірк”.), а таксама фарміраванню сістэмы стандартызацыі і пацвярджэння адпаведнасці праграмна-тэхнічных сродкаў і плацежных інструментаў патрабаванням стандартаў фінансавых паслуг і тэхналогій”.
У мэтах “зніжэння рызыкі парушэння функцыянавання аўтаматызаваных сістэм”, а таксама “забеспячэння гнуткай магчымасці іх мадэрнізацыі і інфармацыйнай бяспекі” банкам “варта надаваць павышаную ўвагу памяншэнню залежнасці ад замежных пастаўшчыкоў праграмна-тэхнічных рашэнняў”, дадаў намеснік кіраўніка Нацбанка.
“Рэалізацыя ўказаных мер па забеспячэнні фінансавай стабільнасці і развіццю фінансавага пасярэдніцтва будзе фарміраваць неабходныя ўмовы для мінімізацыі рызык і замацавання станоўчых тэндэнцый у эканоміцы, забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны”, — сказаў Калечыц.
28 ліпеня 2023 года на пасяджэнні праўлення рэгулятара Калечыц заявіў, што Нацбанк разам з банкаўскай супольнасцю краіны “ў бліжэйшай перспектыве плануе рэалізаваць шэраг знакавых ініцыятыў, у ліку якіх укараненне лічбавага беларускага рубля (ЦБР)”.
Дадзеная адзінка запланаваная як “законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, эмітуецца цэнтральным банкам і мае аднолькавую каштоўнасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём”. Разлікі з дапамогай лічбавага рубля “плануецца адносіць да безнаяўнай формы разлікаў”.
“Лічбавы беларускі рубель прапануе шэраг пераваг для насельніцтва, бізнесу, банкаў і дзяржавы, — адзначыў Калечыц. — Асаблівую цікавасць уяўляе магчымасць ажыццяўлення трансгранічных плацяжоў у лічбавых валютах цэнтральных банкаў. Узаемадзеянне платформаў лічбавых валют цэнтральных банкаў дасць магчымасць павысіць даступнасць трансгранічных плацяжоў з контрагентамі з краін-партнёраў шляхам іх інтэграцыі, што асабліва актуальна ва ўмовах санкцыйнага ціску на эканомікі Расіі і Беларусі, а таксама абмежаванні доступу да міжнародных плацежных сістэм”.
Галоўнае адрозненне ЦБР ад крыптавалюты ў тым, што яго кошт будзе кантраляваць рэгулятар, заявіў на брыфінгу 6 лютага 2024 года намеснік начальніка ўпраўлення даследаванняў Нацбанка Міхаіл Дземідзенка.
“Калі паглядзець на курс біткойна, то гэта вельмі валацільная рэч, — сказаў спецыяліст. — Для фінансавай гульні гэта перспектыўна і добра, але для захавання сваіх зберажэнняў — такі сабе інструмент”.
Паколькі ЦБР — гэта нацыянальная валюта, рэгулятар будзе кантраляваць яго кошт і аб’ём такім чынам, каб пакупніцкая здольнасць “была на высокім узроўні”, заявіў ён.
Дземідзенка прагназаваў, што першыя разлікі лічбавымі беларускімі рублямі можна будзе ажыццявіць у пачатку 2026 года.
Гл. таксама:
Нацбанк плануе захаваць у 2025 годзе “даступнасць крэдытаў”
Нацбанк заклапочаны павелічэннем дэфіцыту знешняга гандлю і нізкай дыверсіфікацыяй па краінах
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у студзені 2025 года вырасла ў 4,5 раза ў параўнанні са студзенем 2024-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка