На фоне прыпынення дапамогі ЗША Еўракамісія выдзеліць 3 млн еўра для беларускіх і расійскіх СМІ

3 лютага, Позірк. Еўракамісія паведаміла аб павелічэнні падтрымкі беларускіх і расійскіх СМІ ў выгнанні, аб’ём дадатковай дапамогі складзе каля 3 млн еўра.
Асноўная ўвага ЕК, як заяўляецца, цяпер надаецца таму, каб “незалежныя журналісты і СМІ, якія знаходзяцца ў выгнанні, маглі працягваць вырабляць кантэнт і распаўсюджваць яго сярод сваёй аўдыторыі”.
21 студзеня 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні Вашынгтонам усёй замежнай дапамогі на 90 дзён. Сярод іншага дакумент распаўсюджваецца на дзейнасць Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), якое рэалізоўвае ў тым ліку праграмы падтрымкі журналістаў у выгнанні.
У распаўсюджанай у канцы студзеня заяве Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) прагучаў заклік да ўсіх патэнцыйных еўрапейскіх донараў “прыняць меры для кампенсацыі сыходу ЗША, у прыватнасці, для забеспячэння выжывання <…> СМІ”, сярод якіх і беларускія.
Апошнім часам беларускія СМІ, якія працуюць у эміграцыі, сутыкнуліся з фінансавымі праблемамі
29 студзеня стала вядома, што медыяпраект “Обычное утро” можа спыніць існаванне.
29 лістапада 2024 года паведамлялася, што праект “Маланка медыя” просіць фінансавай дапамогі для аднаўлення працы свайго сайта. 28 лістапада аб падтрымцы папрасіла рэдакцыя медыя “Новы час”.
З пачатку 2024 года з фінансавымі праблемамі сутыкнуліся многія незалежныя СМІ, у тым ліку KYKY, Reform, “Белсат”, Plan B, беларуская рэдакцыя польскага “Радыё Ўнэт”, якая ў выніку спыніла працу, EX-PRESS.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаУ першай палове 2026 года Грузія дала прытулак аднаму замежніку, беларусы атрымалі чатыры адмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваШтогод афтальмолагі прымаюць у паліклініках больш за 2,5 млн пацыентаў — пазаштатны спецыяліст МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка

