Краўдфандынгавы праект Gronka прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

3 лютага, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў 27 студзеня краўдфандынгавы праект Gronka “экстрэмісцкім фарміраваннем”, вынікае са змяненняў у адпаведным пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Датычнымі да “экстрэмісцкага фарміравання” названыя Павел Лібер і Крысціна Дробыш.
Актрыса Дробыш у снежні 2024 года называлася датычнай да “экстрэмісцкага фарміравання” “Вольныя Купалаўцы”.
У верасні мінулага года КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” платформу “Голас”, якая выкарыстоўвалася ў 2020 годзе для верыфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. У кантэксце гэтага “фарміравання” ведамства згадала стваральніка платформы, ІТ-спецыяліста Лібера.
Праект Gronka пачаў працу ў ліпені 2024 года.
Сярод іншага на платформе Gronka грамадская ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку (Польшча) 3 лютага абвясціла збор сродкаў — 11.200 злотых (2.650 еўра) — на захаванне адпаведных месцаў пахаванняў.
На сёння ў Беларусі налічваецца 261 “экстрэмісцкае фарміраванне”, 89 атрымала статус у 2024 годзе.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, у 2024 годзе ў пералік уключана 10 СМІ, кааліцыі, якія балатаваліся на выбарах у Каардынацыйную раду, тэатральная трупа “Вольныя Купалаўцы”, шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, замежныя фонды і інш.
Паводле звестак праваабаронцаў, за два месяцы 2021 года “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнана 27 груп, у 2022-м — 80, у 2023-м — 62, у 2024-м — 89.
56 рашэнняў у мінулым годзе прынята Камітэтам дзяржбяспекі, 33 — Міністэрствам унутраных спраў.
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка