Без тлумачэння прычын прыпыняе працу консульская служба беларускай амбасады ў Японіі
5 лютага, Позірк. З 10 лютага 2025 года праца консульскай службы амбасады Беларусі ў Японіі будзе прыпыненая, паведамляе Міністэрства замежных спраў.
Прыпыняецца прыём беларускіх і замежных грамадзян па консульскіх пытаннях. Інфармацыя аб аднаўленні работы консульскай службы пасольства будзе апублікаваная дадаткова, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
“Грамадзяне могуць звярнуцца па консульскую дапамогу ў любую найбліжэйшую замежную ўстанову Рэспублікі Беларусь (просьба спасылацца на дадзенае апавяшчэнне)“, — адзначаецца ў паведамленні.
Для наведвання Беларусі грамадзянам Японіі неабходная віза, як і беларусам для паездак у гэтую краіну.
У траўні 2024 года “па тэхнічных прычынах“ прыпыняла працу консульская служба беларускай амбасады ў Эстоніі.
10 студзеня 2025 года Мінскі гарадскі суд пачаў разглядаць справу грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі, які абвінавачваецца паводле арт. 3581 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Пра яго затрыманне стала вядома 4 верасня 2024 года.
3 снежня “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”, якая дзейнічае ў падполлі, паведаміла пра затрыманне другога грамадзяніна Японіі, які, як і яго суайчыннік, абвінавачваўся ў здымцы аб’ектаў чыгуначнай інфраструктуры. Японская амбасада пацвердзіла затрыманне.

- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

