У студзені тэхагляд прайшло на 29% транспарту больш, чым год таму

5 лютага, Позірк. У студзені 2025 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 119.566 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 29,3% больш, чым у студзені 2024-га (92.479).
Фізічным асобам у мінулым месяцы выдадзена 98.343 дазволы — 82,2% агульнай колькасці.
Раней “Позірк” паведамляў, што за 2024 год выдадзена 1.510.315 дазволаў — на 1,1% менш, чым за 2023-ы (1.527.550).
Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме адмысловымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.
Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць 3 базавых велічынь (126 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (420 рублёў).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



