У Белым доме і Дзярждэпе ЗША Кучынскі сустрэнецца “з ключавымі асобамі”, якія прымаюць рашэнні па Беларусі

1 красавіка, Позірк. З “ключавымі асобамі”, якія прымаюць рашэнні па Беларусі, у Белым доме і Дзяржаўным дэпартаменце ЗША сустрэнецца дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
У відэакаментарыі з Вашынгтона, апублікаваным у тэлеграм-канале дэмлідара, ён заявіў, што прыехаў у ЗША са словамі падзякі за вызваленне палітвязняў. “Мы будзем спадзявацца, што гэты гуманітарны трэк працягнецца, і будуць вызваленыя ўсе палітвязні і спыненыя рэпрэсіі”, — заявіў Кучынскі.
30 сакавіка візіт Кучынскага ў Вашынгтон анансавала Ціханоўская ў Сейме Літвы на адкрыцці круглага стала “Беларусь і Літва: выклікі і/або магчымасці”. Яна выказалася з гэтай нагоды, кажучы пра важнасць захавання еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на фоне зняцця часткі абмежавальных мер ЗША.
“Мы працягнем размаўляць з нашымі амерыканскімі партнёрамі, даказваючы, чаму важна, каб на Літву і на краіны ЕС не чыніўся ціск у гэтым пытанні. Сёння мой дарадца Дзяніс Кучынскі накіроўваецца ў Вашынгтон, каб у Белым доме абмеркаваць у тым ліку і гэтае пытанне”, — заявіла яна тады.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка памілаваў 250 зняволеных, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу).
У адказ адміністрацыя Дональда Трампа паабяцала зняць яшчэ частку санкцый — з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія” і Беларускай калійнай кампаніі (БКК). 26 сакавіка ЗША афіцыйна знялі абмежаванні з “Беларуськалія” і БКК. Акрамя таго, зняты санкцыі з украінскага “Аграросквіту” (Кіеў) — даччынага прадпрыемства БКК.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



