Указ аб пашырэнні паўнамоцтваў старшынь райвыканкамаў можа быць падпісаны да 1 сакавіка — Круты
6 лютага, Позірк. Дакумент, які ўзмацняе “паўнамоцтвы ўлады на месцах”, можа быць падпісаны да 1 сакавіка, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Круты па выніках нарады аб “удасканаленні прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню”.
Паводле чыноўніка, якога цытуюць дзяржСМІ, на мерапрыемстве большасць удзельнікаў прапанавала Лукашэнку прыняць змены ў форме яго ўказа, а не закона.
Раней у гэты дзень паведамлялася, што законапраект “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” быў прадстаўлены Лукашэнкам для ўнясення ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
“Цяпер на ўзроўні раёнаў фарміруюцца маштабныя планы, звязаныя з правядзеннем адпаведных мерапрыемстваў. Для аператыўнасці, зразумела, дакумент патрэбен хутчэй. Улічваючы, што на ўзроўні старшыняў раёнаў з’явяцца новыя паўнамоцтвы і новыя магчымасці па прыцягненню абсалютна ўсіх суб’ектаў гаспадарання, нашага насельніцтва, грамадзян да гэтага працэсу, зразумела, нарматыўна трэба аформіць усё гэта значна хутчэй”, — растлумачыў Круты.
Ён таксама адзначыў, што форма ўказа дае магчымасць “у канцэнтраваным выглядзе з абсалютна розных сфер і дакументаў імплементаваць адпаведныя нормы, якія датычацца ўзмацнення паўнамоцтваў старшынь выканкамаў базавага ўзроўню”.
“Калі б мы ўносілі змены ў закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, як прапаноўвалася ў мінулы раз, гэта запатрабавала б змену яшчэ дзевяць падзаконных дакументаў, шэрагу кодэксаў. Натуральна, уключаць туды непрапрацаваныя практыкай нормы было б неразумна”, — сказаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.
Паводле Крутога, старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх форм уласнасці, а таксама мясцовых тэрытарыяльных органаў (за выключэннем сістэмы КДБ).
“Узгадненне не будзе датычыцца невялікіх арганізацый, напрыклад, цырульні або аптэкі”, — дадаў ён.
У сваю чаргу, дзейны закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні таксама ў далейшым плануецца скарэкціраваць, сказаў чыноўнік.
Аб неабходнасці тэматычнага нарматыўнага акта Лукашэнка гаварыў на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу 19 лістапада 2024 года. Старшыні райвыканкамаў “задзейнічаны не так, як павінна быць”, і “не нясуць той нагрузкі, якую павінны несці”, заявіў ён.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



