Дэмсілы Беларусі падпісалі з сеткай Пакта свабодных гарадоў мемарандум для падрыхтоўкі спецыялістаў мясцовага самакіравання
7 лютага, Позірк. Мемарандум аб партнёрстве для падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы мясцовага самакіравання падпісаны паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і сеткай Пакта свабодных гарадоў падчас візіту кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай 5–6 лютага ў Албанію, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.
Пакт свабодных гарадоў — глабальная сетка, створаная ў 2019 годзе мэрамі сталіц, якая імкнецца абараняць і прасоўваць каштоўнасці свабоды, дэмакратыі і роўнасці.
Акрамя таго, як раней паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, Ціханоўская і мэр албанскай сталіцы Эрыён Веліяй дамовіліся, што “10–20 беларусаў атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўкі ў інстытуцыях мясцовага самакіравання і мэрыі Тыраны”.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала кіраўніцы АПК, 25 сакавіка ў Тыране пройдуць “адмысловыя мерапрыемствы на знак падтрымкі” беларусаў. Сёлета ўвосень беларускіх дакументалістаў запросяць да ўдзелу ў фестывалі правоў чалавека ў Албаніі.
“Вельмі ўдзячная Тыране за гасціннасць і салідарнасць. Дзеці палітвязняў атрымаюць магчымасць аздараўлення, маладыя спецыялісты — стажыровак, а студэнты — адукацыі. Албанія як краіна, якая пераадолела дыктатуру, разумее, наколькі важна мець шматбаковую падтрымку на шляху да свабоды і дэмакратыі”, — адзначыла па выніках візіту Ціханоўская.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства