Суд над журналістам Ільяшам пачнецца 21 лютага, яго абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

7 лютага, Позірк. Мінскі гарадскі суд 21 лютага пачне разглядаць крымінальную справу журналіста Ігара Ільяша, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Працуэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар.
Журналіста, прызнанага палітвязнем, абвінавачваюць паводле арт. 369¹ (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 361⁴ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Пра затрыманне Ільяша — мужа журналісткі, палітзняволенай Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) — паведамілі праўладныя рэсурсы 22 кастрычніка. З паведамленняў вынікала, што ён затрыманы за інтэрв’ю незалежным СМІ. Заяўлялася, што тым самым ён займаўся “садзейнічаннем экстрэмісцкім фарміраванням”.
Таксама сцвярджалася, што журналіст ажыццяўляў “збор звестак для замежных разведак — даваў каментарыі ўкраінскім выданням”.
На відэа сілавікоў Ільяш паведаміў, што да ліпеня 2021 года з’яўляўся кадравым супрацоўнікам тэлеканала “Белсат”, пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам. “На працягу гэтых гадоў я неаднаразова даваў інтэрв’ю розным медыя, у ліку якіх былі і рэсурсы, якія былі прызнаны на тэрыторыі Беларусі “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” ў той ці іншы час”, — сказаў ён.
Журналіст асобна згадвае, што сярод замежных СМІ, якія да яго звярталіся па інтэрв’ю, былі ўкраінскія. У прыватнасці, на кантакт выходзіў “украінскі журналіст, які праводзіў расследаванне наконт магчымага ўдзелу беларускіх войскаў ва ўварванні ва Украіну”.
У ліпені 2021 года Ільяша затрымлівалі на 10 дзён, ён быў у статусе падазраванага паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Далейшага ходу крымінальная справа не атрымала.
Андрэева была затрымана разам са сваім аператарам Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года. Яна вяла жывы эфір з месца разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі (“плошча Перамен” — двор на вул. Чарвякова ў Мінску).
У лютым 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў журналістак вінаватымі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 КК), і прыгаварыў да двух гадоў калоніі.
Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
13 ліпеня 2022 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў Андрэеву да васьмі гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Паколькі раней яна ўжо была прыгаворана да зняволення, шляхам частковага складання канчатковым пакараннем ёй прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін восем гадоў і тры месяцы. Адлік вядзецца ад моманту затрымання ўвосень 2020 года.
20 верасня Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Андрэевай на рашэнне Гомельскага абласнога суда і пакінуў гэты вырак у сіле. Разам з тым ВС адкарэктаваў фармулёўку абвінавачання — “выдача дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве” заменена на “шпіянаж”.
3 верасня таго ж года Чульцова выйшла на волю. Цяпер пражывае ў Польшчы.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі знаходзіцца 41 прадстаўнік СМІ.
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць электронных паслуг, аказаных праз адзіны партал, за тры гады вырасла амаль у восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаСкладскія запасы прампрадукцыі за пяць гадоў павялічыліся ў 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка